Навігатар: /

Мітрапаліт Веніямін асвяціў храм прарока Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Шаршуны

03 кастрычніка 2020
3 октября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил чин великого освящения храма в честь пророка Иоанна Крестителя в агрогородке Шершуны Минского района и возглавил в новоосвященном храме Божественную литургию.

top.jpg

3 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна і ўзначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма прарока Ільі ў гарадскім пасёлку Радашковічы (Маладзечанская епархія) протаіерэй Фама Шаплыка, настаяцель храма Сабора Беларускіх святых у горадзе Заслаўі іерэй Аляксандр Самуйлаў.

Пасля заканчэння богаслужэння храм наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён запаліў у храме свечку і звярнуўся да прыхаджан з прывітальным словам.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар прыходу абраз, а Патрыяршаму Экзарху ўручыў букет кветак. Мітрапаліт Веніямін пасля слова ў адказ падарыў Прэзідэнту абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Уладыка Веніямін таксама звярнуўся да прысутных з прывітаннем, у якім, у прыватнасці, адзначыў: «У нас ёсць выдатная магчымасць тут, у гэтым святым храме, узмацніць малітву за нашу родную Беларусь, за наш народ, за нашу будучыню».

Расійскі мецэнат Міхаіл Гуцэрыеў, пры падтрымцы якога будаваўся храм, распавёў пра гісторыю стварэння святыні.

Двухкупальны Іаана-Прадцечанскі храм узведзены ў візантыйскім стылі. Адначасова ў ім змогуць знаходзіцца каля 150 чалавек. Парафіяльны комплекс уключае храм, прычтавы дом, дзіцячую пляцоўку і месца для адпачынку прыхаджан. Будаўніцтва храма пачалося ў сярэдзіне 2018 года, скончана ў другой палове 2020-га.

Фотарэпартаж 

Church.by / Фота прэс-службы Прэзідэнта РБ