Навігатар: /

У свята Сабору Беларускіх святых мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

07 ліпеня 2019
7 июля, в Неделю 3-ю по Пятидесятнице, праздник Рождества честного и славного Пророка, Предтечи и Крестителя Господня Иоанна, празднование Собора Белорусских святых, Почетный Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Филарет молился и причастился Святых Христовых Таин за Божественной литургией в домовом храме Минского епархиального управления в честь Собора Белорусских святых.

top.jpg

7 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, святкаванне Сабору Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабору Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

У завяршэнне богаслужэння было здзейснена слаўленне ўсіх святых, якія ў зямлі Беларускай праславіліся, а таксама абвешчана мнагалецце архіпастыру і ўсім прысутным багамольцам.

Church.by