Навігатар: /

У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых

28 красавіка 2019
28 апреля, в праздник Светлого Христова Воскресения, Почетный Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Филарет молился и причастился Святых Христовых Таин за Божественной литургией в домовом храме Минского епархиального управления в честь Собора Белорусских святых.

top.jpg

28 красавіка 2019 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Таін за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Пасля завяршэння богаслужэння быў здзейснены чын асвячэння артаса.

Мітрапаліт Філарэт павіншаваў святароў і пабожных міран са светлазарным святам Пасхі Хрыстовай і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

У храме было здзейснена асвячэнне велікодных прынашэнняў.

Кожнаму прыхаджаніну былі ўручаны чырвонае велікоднае яйка і шакаладны падарунак.

Church.by