Навігатар: /

У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення мітрапаліт Філарэт узначаліў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых

16 красавіка 2017
16 апреля, в праздник Светлого Христова Воскресения, Почетный Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Филарет совершил Божественную литургию в домовом храме Минского епархиального управления в честь Собора Белорусских святых.

top.jpg

16 красавіка 2017 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіпастыру саслужылі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Па завяршэнні богаслужэння быў здзейснены чын асвячэння артаса.

Ганаровы Патрыяршы Экзарх звярнуўся да кліру і паствы са словам віншавання, у якім, у прыватнасці, сказаў:

«Узнясём нашы сэрцы! Парадуемся і ўзвесялімся, бо з намі Уваскрэслы Спасіцель! А калі Бог з намі, то хто супраць нас?

У гэтыя радасныя велікодныя дні будзем імкнуцца тварыць дабро. Добрыя справы — самы надзейны шлях далучэння нашых блізкіх да ўсяленскага свята Светлага Хрыстова Уваскрасення.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды уваскрэс Хрыстос!»

Мітрапаліт Філарэт падзякаваў вернікам за сумесныя малітвы і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

У храме было здзейснена асвячэнне велікодных прынашэнняў. Кожнаму верніку было ўручана чырвонае велікоднае яйка, а самым маленькім дасталіся шакаладныя падарункі.

Church.by