Навігатар: /

У Вялікі Чацвер мітрапаліт Філарэт адслужыў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

13 красавіка 2017
13 апреля, в Великий Четверток, день воспоминания Тайной Вечери, Почетный Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Филарет совершил Божественную литургию святителя Василия Великого в домовом храме Минского епархиального управления в честь Собора Белорусских святых.

13 красавіка 2017 года, у Вялікі Чацвер, дзень успаміну Тайнай Вячэры, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Архіерэю саслужылі клірыкі Мінскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Па завяршэнні Літургіі мітрапаліт Філарэт звярнуўся да духавенства і паствы са словам настаўлення.

Яго Высокапраасвяшчэнства асабліва павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і заклікаў вернікаў прыступаць да Чашы як мага часцей.

«Наперадзе самыя напружаныя дні Страснога тыдня. Дні ўспаміну няправеднага суда над Госпадам, Яго смерці на дрэве крыжовым і Яго пахавання. Вельмі важна, каб у гэты час ніякая жыццёвая мітусня не зацямніла у нашых сэрцах памяць аб вялікай Ахвяры, якую прынёс Сын Божы дзеля нашага выратавання. Будзем няўхільна ісці да запаветнай мэты — Святога Вялікадня! Беражы вас Бог!» — сказаў архіпастыр.  

Church.by