Навігатар: /

У Жыровіцкай абіцелі адбылося саборнае архіерэйскае богаслужэнне

25 кастрычніка 2020
25 октября архипастыри Белорусской Православной Церкви в рамках торжественных мероприятий, посвященных 550-летию обретения Жировичской иконы Божией Матери и 500-летию основания Жировичского Успенского ставропигиального мужского монастыря, совершили праздничную Божественную литургию в Успенском соборе обители.

top.jpg

25 кастрычніка 2020 года, у Нядзелю 20-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіпастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 550-годдзю знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзю заснавання Жыровіцкага Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, здзейснілі святочную Бажэственную літургію ў Успенскім саборы мясціны.

Богаслужэнне ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Феадосій, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Мазырскі і Тураўскі Леанід, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, вікарый Гомельскай епархіі епіскап Светлагорскі Амвросій.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі адміністрацыя, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты Мінскай духоўнай семінарыі.

Архіерэям саслужылі: насельнік абіцелі архімандрыт Барыс (Пірог), дацэнт МінДС протаіерэй Генадзь Поўны, выкладчык семінарыі іерэй Яўген Саланкоў і госці ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

За Літургіяй спяваў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

За богаслужэннем прысутныя ў храме ўзнеслі асаблівыя малітвы аб дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу.

Пасля запрычаснага сціха пропаведзь прамовіў старэйшы памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце МінДС іераманах Агафангел (Будзішын).

Пасля Бажэственнай літургіі духавенства і вернікі хрэсным ходам прайшлі да званіцы манастыра, у якой быў адкрыты Паломніцкі цэнтр і музей, прысвечаны гісторыі Жыровіцкага манастыра. Музейную экспазіцыю, прызначаную для наведвання паломнікаў, прадставіў прарэктар па навукова-багаслоўскай працы МінДАіС дацэнт Аляксандр Слесараў.

У завяршэнне святочных мерапрыемстваў са словамі прывітання і падзякі да Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўсіх ушанаваўшым свята звярнуўся намеснік манастыра архіепіскап Гурый.

Патрыяршы Экзарх таксама звярнуўся з архіпастырскім словам да прысутных і падаў вернікам блаславенне.

У гэты ж дзень у актавай зале манастыра адбылася нарада архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія прыбылі на ўрачыстасці. На пасяджэнні былі абмеркаваны бягучыя пытанні царкоўнага жыцця.

МінДС / Church.by