Протаіерэй Сергій Лепін: галоўнае — захоўваць спакой, любоў і маліцца аб шчасным вырашэнні сітуацыі, якая склалася

16 кастрычніка 2018

О том, как отразится на простых верующих разрыв евхаристического общения между Русской Православной Церковью и Константинопольским Патриархатом, рассказал в интервью TUT.BY председатель Синодального информационного отдела Белорусской Православной Церкви.

top.jpg

Пра тое, як адаб'ецца на простых верніках разрыў еўхарыстычных зносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Канстанцінопальскім Патрыярхатам, распавёў у інтэрв'ю TUT.BY старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін.

Вернікі Рускай Праваслаўнай Царквы не змогуць маліцца і прычашчацца ў храмах Афона, пацвердзіў айцец Сергій.

Гара Афон у Грэцыі - супольнасць праваслаўных манастыроў, якой кіруе Канстанцінопальскі Патрыярхат. Гэта адно з самых шануемых месцаў у праваслаўных вернікаў.

— А ці можна проста прысутнічаць на богаслужэннях там?

— Існуюць правілы, якія забараняюць маліцца з ерэтыкамі і раскольнікамі, але ёсць варыянты па іх ужыванню. Некаторыя лічаць абавязковым не ўдзельнічаць у таінствах раскольнікаў і ерэтыкоў, а іншыя гатовыя забараняць нават наведванне храмаў, якія належаць прыходам, якія не знаходзяцца з намі ў зносінах. Я пакуль пакіну гэтае пытанне адкрытым, думаю, мы атрымаем тлумачэнні ў бліжэйшы час. Але калі вырашаць гэтае пытанне рыгарыстычна, то так - калі з раскольнікамі нельга маліцца, значыць, нельга маліцца і з афанітамі. Калі яны не пяройдуць на бок Маскоўскай Патрыярхіі ў гэтым супрацьстаянні, зразумела.

— БПЦ вяла перамовы з Афонам, планавала прывезці мошчы святога Панцеляімана ў Беларусь у 2019 годзе. Што цяпер?

— Пакуль няма інфармацыі пра гэта, і мы не ведаем, як афаніты адрэагуюць на тое, што адбылося ў Мінску. Тэхнічна магчыма ўсё, бо некаторыя мошчы мы атрымлівалі ў дар ад каталікоў, напрыклад. Чаму не?

— З пункту гледжання РПЦ больш нельга маліцца не толькі на Афоне, але і ў праваслаўных цэрквах Стамбула.

— Прынцып лакацыі тут няважны. Храмы Еўропы, Стамбула, Грэцыі - той яе часткі, якая падпарадкоўваецца Канстанцінопальскаму Патрыярхату. Галоўны прынцып: калі храм з'яўляецца храмам Канстанцінопальскага Патрыярхату, то ў ім вернікам Рускай Праваслаўнай Царквы нельга ўдзельнічаць у таінствах: спавядацца, хрысціцца, прычашчацца і гэтак далей.

— Гучаць асцярогі, што з-за новай сітуацыі могуць з'явіцца праблемы з дастаўкай у Беларусь такой праваслаўнай святыні, як Благадатны агонь…

— Верагодна, нават усе тыя, хто ўчора прысутнічаў на Сінодзе, цяпер не могуць адказаць на ўсе тэхнічныя пытанні, якія лагічна ўзнікаюць з прынятага рашэння. Я думаю, што такія пытанні будуць вырашацца ў працэсе, па меры набліжэння нейкіх дат і падзей.

*16 кастрычніка прэс-сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла святар Аляксандр Волкаў заявіў расійскім журналістам, што Благадатны агонь змогуць прыносіць у Расію. «Ён прыносіцца з Іерусаліма, ад Патрыярха Іерусалімскага».

На Украіне праваслаўныя беларусы змогуць маліцца толькі ў храмах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні мітрапаліта Ануфрыя (Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхату). Зрэшты, так было і да ўчорашняга дня, удакладняе протаіерэй Сергій Лепін.

— І раней вернікі Маскоўскай Патрыярхіі і ўсіх іншых Памесных Цэркваў, у тым ліку і Канстанцінопальскай, не маглі ўдзельнічаць у таінствах і богаслужэннях украінскіх расколаў.

— У Еўропе ёсць архіепіскапія праваслаўных рускіх цэркваў, дзе моляцца нашчадкі расійскіх уцекачоў. Цэнтр архіепіскапіі знаходзіцца ў Парыжы — ці можна маліцца там?

— Калі гаворка ідзе пра вернікаў нашай Царквы і пра храмы Канстанцінопаля, то, дзе б яны ні знаходзіліся і якога б мясцовага ўзроўню падпарадкавання яны ні былі, яны на дадзены момант з'яўляюцца зачыненымі для вернікаў Рускай Праваслаўнай Царквы. Для ўдзелу ў таінствах —адназначна. Гэта тычыцца і Рускага Экзархату Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы, які знаходзіцца ў Еўропе.

— Як звычайнаму чалавеку зразумець, дзе чыя царква?

— Як правіла, Цэрквы маюць папераджальныя шыльдачкі. Вы можаце прачытаць, што гэта за царква і ў чыім падпарадкаванні яна знаходзіцца. Можна проста спытаць, чый гэта храм, у яго насельнікаў. Пакуль я проста прасіў бы не блытаць Канстанцінопальскі Патрыярхат з Эладскай царквой, з Кіпрскай, ды і з іншымі Грэчаскімі цэрквамі. У Еўропе дастаткова цэркваў, якія адносяцца і да Рускай Праваслаўнай Царквы, і да іншых Цэркваў, з якімі на дадзены момант РПЦ знаходзіцца ў кананічных зносінах. Але галоўная рэкамендацыя — захоўваць спакой, любоў і маліцца, каб гэтая сумная сітуацыя, якую мы маем сёння, вырашылася шчасна і каб усё было, як раней, каб паміж Канстанцінопалем і Масквой нічога не стаяла. Панікёры толькі пагаршаюць наступствы гэтага падзелу.

— Ёсць людзі, якія ў каментарах у сацсетках пішуць: як наогул можна забараніць маліцца ў нейкіх цэрквах? І паведамляюць, што будуць маліцца там, дзе хочуць.

— Царква робіць свае прадпісанні толькі для тых, для каго яны актуальныя: для сваіх дзяцей. Калі не — тут я нічога не магу сказаць, і прыводзіць кананічныя падставы для такіх людзей бессэнсоўна. Як казаў паэт, «Каждый выбирает по себе женщину, религию, дорогу...», але калі гэта для кагосьці сапраўды важна, то такія забароны грунтуюцца на 10-м, 45-м і 65-м правілах Святых апосталаў, а таксама на 33-м правіле Лаадыкійскага сабора.

З пункту гледжання Рускай Праваслаўнай Царквы людзі, якія прымаюць таінствы Канстанцінопальскага Патрыярхату, будуць лічыцца раскольнікамі.

А людзі, якія ўдзельнічаюць у расколе, нясуць на сабе цяжар кананічнай адказнасці, якая ўскладзена на раскольнікаў.

— Праўда, што чалавек, які прыме прычасце ў царкве Канстанцінопальскага Патрыярхату, павінен будзе пакаяцца?

— Фармальна гэта так. Раскол заўсёды раскол. З пункту гледжання кананічнай дысцыпліны гэта ставіцца вернікам у грэх, і яны павінны ў гэтым каяцца. Канстанцінопаль у гэтым сэнсе для Рускай Праваслаўнай Царквы, у дадзеным выпадку, не выключэнне — раз ужо было заяўлена, што гэта раскол.

Протаіерэй Сергій Лепін адзначае, што большасць праваслаўных вернікаў Беларусі змены не моцна закрануць.

— 99,9% нашых вернікаў, напэўна, і так у сваім жыцці не бачылі ніводнага канстанцінопальскага прыхода і ніводнага канстанцінопальскага святара. Многія і ўласныя храмы — не часта бачаць. Перш за ўсё адчуюць змены людзі, якія былі задзейнічаны ў багаслоўскіх дыялогах, царкоўнай дыпламатыі, міжнародных канферэнцыях, арганізацыі экскурсій і пілігрымак. Разрыў еўхарыстычных зносін з цэрквамі Канстанцінопальскага Патрыярхату пэўным чынам паўплывае на навукова-багаслоўскае жыццё нашай краіны, паколькі яна была шчыльна ўцягнута ў некаторыя міжнародныя багаслоўскія праекты. Але ёсць і проста людзі, якія перажываюць за жыццё Царквы, за яе лад і дабрабыт: усё роўна, падарожнічаючы або ведучы аседлы лад жыцця.

Church.by