Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен за Беларусь

Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен за Беларусь

Па благаславенню епіскапа Веніяміна, абранага Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, 30 жніўня ў 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.
27 жніўня 2020 Падрабязней
Аб узмацненні посту і малітвы аб беларускім народзе

Аб узмацненні посту і малітвы аб беларускім народзе

Заклік епіскапа Веніяміна падоўжыць на тры дні пост звернуты перш за ўсё да тых, хто па тых ці іншых прычынах не выконваў Успенскі пост. Такім прапануецца прыступіць да яго не адкладаючы. Тыя хрысціяне, што старанна трываюць пост, заклікаюцца да ўзмацнення сваёй духоўнай дзейнасці ў астатні час ўстрымання.
27 жніўня 2020 Падрабязней
Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў сваё першае богаслужэнне пасля абрання Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў сваё першае богаслужэнне пасля абрання Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

26 жніўня, у сераду сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Праабражэння Гасподняга, Мінскай іконы Божай Маці, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы.
26 жніўня 2020 Падрабязней
Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін

Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін

Свяшчэнны Сінод прыняў да ўвагі прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выказаўшы яму падзяку за панесеную працу.
25 жніўня 2020 Падрабязней
Свяшчэнны Сінод выказаў занепакоенасць грамадскім канфліктам у Рэспубліцы Беларусь

Свяшчэнны Сінод выказаў занепакоенасць грамадскім канфліктам у Рэспубліцы Беларусь

Члены Свяшчэннага Сінода лічаць важным дбайнае расследаванне ўладамі Рэспублікі Беларусь усіх выпадкаў прымянення гвалту як да грамадзян, так і да супрацоўнікаў сіл правапарадку, і пакаранне вінаватых у парушэнні закона.
25 жніўня 2020 Падрабязней
Пасланне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і епіскапату, кліру, манахаў і свецкіх асоб у сувязі з напаткаўшай у гэтым годзе шкоднаснай пошасцю

Пасланне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і епіскапату, кліру, манахаў і свецкіх асоб у сувязі з напаткаўшай у гэтым годзе шкоднаснай пошасцю

«Прыемна бачыць, што ва ўмовах эпідэміі большасць дзяцей нашай Царквы паказалі сябе годнымі звання вучняў Госпада Іісуса, у велікадушным цярпенні захоўваючы вернасць евангельскай праўдзе, клапоцячыся пра блізкіх і далёкіх» — гаворыцца ў Пасланні.
25 жніўня 2020 Падрабязней
Асвячаны аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

Асвячаны аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

У шпіталі праведзена санітарная апрацоўка памяшканняў ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі. З наступнага тыдня шпіталь будзе гатовы прыняць пацыентаў з профільнымі захворваннямі.
22 жніўня 2020 Падрабязней
Аб удзеле вернікаў у грамадска-палітычным жыцці. Тлумачэнне Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства

Аб удзеле вернікаў у грамадска-палітычным жыцці. Тлумачэнне Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства

«Праваслаўная Царква мяркуе неналежным сваёй місіі заклік да ўдзелу ці няўдзелу ў палітычных акцыях, але рашуча асуджае ўсе віды гвалту, распальвання нянавісці і нецярпімасці ў чый бы там ні было адрас, ці гэта ўрачы, міліцыя, педагогі, прадстаўнікі ўлады ці якія-небудзь іншыя сацыяльныя групы. Царква катэгарычна асуджае любыя формы гвалту і выказвае надзею на правядзенне расследавання кампетэнтнымі органамі ўсіх абуральных выпадкаў праявы жорсткасці», — адзначаецца ў тлумачэнні.
21 жніўня 2020 Падрабязней
Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў ізалятар на Акрэсціна

Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў ізалятар на Акрэсціна

19 жніўня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў наведаў ізалятар па вуліцы Акрэсціна, дзе павіншаваў са святам Праабражэння Гасподняга ўсіх затрыманых і ўручыў ім асвячоную садавіну.
19 жніўня 2020 Падрабязней
У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
19 жніўня 2020 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.