Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
У дзень цвярозасці ў Царкве ўзносяць асаблівыя прашэнні пра залежных ад алкаголю і наркаманіі

У дзень цвярозасці ў Царкве ўзносяць асаблівыя прашэнні пра залежных ад алкаголю і наркаманіі

11 верасня Праваслаўная Царква ўспамінае дзень Усекнавення галавы святога Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. Яго падзвіжніцкае жыццё завяршылася пакутніцкай смерцю, якую ён прыняў за выкрыванне граху бязбожнага цара Ірада. Прарок быў абезгалоўлены падчас п'янага балявання. У гэты дзень выконваецца строгі пост і адзначаецца Дзень цвярозасці.
10 верасня 2026 Падрабязней
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у XXVII З'ездзе Беларускага Чырвонага Крыжа

Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у XXVII З'ездзе Беларускага Чырвонага Крыжа

8 верасня 2026 года ў Мінску адбыўся XXVII З'езд Беларускага Чырвонага Крыжа, у якім прынялі ўдзел дэлегаты з усёй краіны, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і міжнародныя партнёры.
8 верасня 2026 Падрабязней
У Музеі рэдкай кнігі горада Касцюковічы была прадстаўлена экспазіцыя Беларускай Праваслаўнай Царквы з унікальнымі выданнямі: старадрукаванымі кнігамі XVI-пачатку ХІХ стагоддзяў і факсімільнымі копіямі рукапісных Евангелляў XII-XVI стагоддзяў

На выставе экспанаваліся пяць факсімільных копій рукапісных Евангелляў — Полацкае Евангелле XII-пачатку XIII стагоддзя, Лаўрышаўскае Евангелле канца XIII — пачатку XIV стагоддзя, Жыровіцкае Евангелле XVI стагоддзя, Евангелле XV стагоддзя Мінскага Свята-Духава манастыра, Слуцкае Евангелле XVI стагоддзя.
8 верасня 2026 Падрабязней
На базе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска адбылося экалагічнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня малітвы аб Божым стварэнні

На базе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска адбылося экалагічнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня малітвы аб Божым стварэнні

4 верасня 2026 года ў рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на базе прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска адбылося экалагічнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня малітвы аб Божым стварэнні.
4 верасня 2026 Падрабязней
У горадзе Брэсце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў. 430-годдзе Праваслаўнага Брэсцкага царкоўнага сабору»

У горадзе Брэсце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў. 430-годдзе Праваслаўнага Брэсцкага царкоўнага сабору»

3 верасня 2026 года па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана на базе мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой» адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў. 430-годдзе Праваслаўнага Брэсцкага царкоўнага сабору».
4 верасня 2026 Падрабязней
На падвор'і Беларускага Экзархату ў Маскве адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях. Ад старажытнасці да 1914 г.»

На падвор'і Беларускага Экзархату ў Маскве адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях. Ад старажытнасці да 1914 г.»

У Маскоўскім храме вялікамучаніцы Ірыны, які з'яўляецца падвор'ем Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы) у горадзе Маскве, па благаславенню настаяцеля храма архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя адбылося мерапрыемства нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы», на якім быў прадстаўлены вучэбны дапаможнік «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях. Ад старажытнасці да 1914 г.»
3 верасня 2026 Падрабязней
Беларускі прафесійны саюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў і Беларускі Экзархат правялі дабрачынную акцыю «Прафсаюзы — дзецям»

Беларускі прафесійны саюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў і Беларускі Экзархат правялі дабрачынную акцыю «Прафсаюзы — дзецям»

Па выніках акцыі дапамога была аказана дзесяці школам па ўсёй рэспубліцы. Усяго было сабрана каля 20 000 беларускіх рублёў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.
3 верасня 2026 Падрабязней
У Салігорску пройдзе міжнародны праваслаўны фестываль «Радасць»

У Салігорску пройдзе міжнародны праваслаўны фестываль «Радасць»

Мерапрыемства адбудзецца па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Салігорскай епархіі, пры падтрымцы Салігорскага раённага выканаўчага камітэта. Арганізатарамі выступаюць Мінскі Свята-Лізавецінскі манастыр і праваслаўнае сястрыцтва горада Мінска.
31 жніўня 2026 Падрабязней
2 верасня ў сталіцу Дня беларускага пісьменства — горад Касцюковічы адправіцца з Мінска XXXIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»

2 верасня ў сталіцу Дня беларускага пісьменства — горад Касцюковічы адправіцца з Мінска XXXIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»

Сёлета экспедыцыя пройдзе па тэрыторыях Мінскай, Пінскай, Барысаўскай і Магілёўскай епархій па маршруце: Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор'е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці — горад Беразіно Мінскай вобласці — горад Клічаў Магілёўскай вобласці — горад Бабруйск Магілёўскай вобласці — горад Магілёў — горад Горкі Магілёўскай вобласці — горад Мсціслаў Магілёўскай вобласці — горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Працягласць маршруту складзе 1270 кіламетраў.
31 жніўня 2026 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.