Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны  антыправаслаўных законаў

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў.
Мітрапаліт Павел звярнуўся да епіскапата, клірыкаў і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы з просьбай узнесці малітвы аб Украінскай Праваслаўнай Царкве

Мітрапаліт Павел звярнуўся да епіскапата, клірыкаў і міран Беларускай Праваслаўнай Царквы з просьбай узнесці малітвы аб Украінскай Праваслаўнай Царкве

У сувязі з тым, што на 18 мая ў Вярхоўнай Радзе Украіны прызначаны разгляд двух антыправаслаўных законапраектаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, заклікаў ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнесці ўзмоцненыя малітвы аб Украінскай Праваслаўнай Царкве.
У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар для царкоўных работнікаў

У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар для царкоўных работнікаў

16 мая ў прыходзе сабора Уваскрэсення Хрыстова ў горадзе Брэсце пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся семінар для царкоўных работнікаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі кожнага прыхода Брэсцкай епархіі — усяго 256 чалавек.
20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»

20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»

20 мая праваслаўная Беларусь адзначыць дзень яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень у чацвёрты раз адкрые дзверы для сяброў фестываль «Жыровіцкі фэст». Мэта мерапрыемства — аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў богаслужэнне на Гробе Гасподнім

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў богаслужэнне на Гробе Гасподнім

З 30 красавіка па 15 мая архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла здзейсніў паломніцкую паездку на Святую Гару Афон і Святую Зямлю.
Жыхары аграгарадка Хорастава ўвекавечваюць памяць землякоў, спаленых у храме нацыстамі

Жыхары аграгарадка Хорастава ўвекавечваюць памяць землякоў, спаленых у храме нацыстамі

14 мая былі асвечаныя новыя крыжы для купалоў Пакроўскага храма ў аграгарадку Хорастава Салігорскага раёна. Узвесці на храме новыя крыжы і купалы вырашылі самі прыхаджане ў памяць аб сваіх земляках, зажыва спаленых у царкве нацысцкімі акупантамі на Стрэчанне Гасподняе ў 1943 годзе.
На базе Агульнацаркоўнай аспірантуры праходзіць семінар для кіраўнікоў і супрацоўнікаў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі

На базе Агульнацаркоўнай аспірантуры праходзіць семінар для кіраўнікоў і супрацоўнікаў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі

Праграма падрыхтавана АЦАД сумесна з Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы. Для ўдзелу ў семінары прыбылі прадстаўнікі 36 епархій. Сваю кваліфікацыю павышаюць на семінары і прадстаўнікі Беларускага Экзархату.
24 хоры прынялі ўдзел у фестывалі «Пойте Богу нашему, пойте»

24 хоры прынялі ўдзел у фестывалі «Пойте Богу нашему, пойте»

У Доме культуры горада Драгічына прайшоў XVI Епархіяльны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў «Спявайце Богу нашаму, спявайце». Гэты пеўчы форум традыцыйна праводзіцца ў велікодны перыяд па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.
Мітрапаліт Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будучага храма ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску

Мітрапаліт Павел здзейсніў закладку памятнай капсулы ў падмурак будучага храма ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску

16 мая, у аўторак 5-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці прападобнага Феадосія, ігумена Кіева-Пячэрскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.
25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу

25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу

25 мая споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска. Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.