Анонсы

22-23 чэрвеня ў Жыровіцкай абіцелі пройдзе канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра»

22-23 чэрвеня ў Жыровіцкай абіцелі пройдзе канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра»

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры 22-23 чэрвеня адбудзецца манаская канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра», якую арганізуе Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату. Правядзенне канферэнцыі ўзначаліць Патрыяршы Экзарх. Для ўдзелу ў канферэнцыі са Святой Гары Афон прыбудзе дэлегацыя манастыра Ксенафонт на чале з ігуменам манастыра архімандрытам Аляксіем (Мандзірысам).
13 чэрвеня 2017 Падрабязней
15 чэрвеня ў Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй

15 чэрвеня ў Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй

15 чэрвеня ў 14:00 у Мінскім духоўным вучылішчы адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца з іспыту па дырыжыраванні выпуснікоў рэгенцка-пеўчага аддзялення. Прысутныя пачуюць духоўную музыку кампазітараў Рахманінава, Кастальскага, знаменны распеў, а таксама апрацоўкі рускіх народных песень.
12 чэрвеня 2017 Падрабязней
У Полацкай епархіі адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест»

У Полацкай епархіі адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест»

Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 31 кастрычніка ў аграгарадку Язна Міёрскага раёна адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест». Дэвіз фестывалю ўзяты з паслання апостала Паўла да Рымлянаў: «Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром».
6 чэрвеня 2017 Падрабязней
У Мінску абмяркуюць пытанне ўзаемадзеяння Царквы і дзяржавы ў справе дапамогі дзецям-сіротам з пашкоджаннямі цэнтральнай нервовай сістэмы

У Мінску абмяркуюць пытанне ўзаемадзеяння Царквы і дзяржавы ў справе дапамогі дзецям-сіротам з пашкоджаннямі цэнтральнай нервовай сістэмы

8 чэрвеня на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
1 чэрвеня 2017 Падрабязней
31 мая ў аграгарадку Карма адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння і 100-годдзя з дня блажэннага скону праведнага Іаана Кармянскага

31 мая ў аграгарадку Карма адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння і 100-годдзя з дня блажэннага скону праведнага Іаана Кармянскага

Пачнуцца мерапрыемствы ў 9:40 святочным богаслужэннем, якое здзейсніць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні сабору архіерэяў з Беларусі і краін блізкага замежжа. Прамая трансляцыя богаслужэння будзе ажыццяўляцца на тэлеканале «Саюз», а таксама на сайтах Гомельскай епархіі і Беларускага Экзархату.
25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу

25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу

25 мая споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска. Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.
Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў

Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў

Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў на дзённую, завочную і вячэрнюю формы навучання. У вучылішчы дзейнічаюць аддзяленні: званароў, катэхізатараў, рэгенцка-пеўчае. Прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання.
З 22 па 26 мая ў Мінску адбудуцца XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

З 22 па 26 мая ў Мінску адбудуцца XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

У гэтым годзе форум прысвячаецца 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Тэма чытанняў: «Рэлігія і пісьменства як фактары фарміравання славянскай культуры». Урачыстае адкрыццё чытанняў адбудзецца 22 мая ў 15:00 у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У Мінску пройдзе семінар па храмавай фларыстыцы

У Мінску пройдзе семінар па храмавай фларыстыцы

Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці кветкавага дэкору ў храмах, агульнапрынятых канонах, авалодаюць традыцыйнымі тэхнічнымі прыёмамі, якія прымяняюцца ў афармленні. Для правядзення семінара ў Мінск прыедзе расійскі дызайнер-фларыст Сяргей Карпунін, арганізатар Маскоўскага конкурсу фларыстаў «Moscow Florist Cup», старшыня журы Чэмпіянату Расіі па прафесійнай фларыстыцы «Russian Florist Cup». Па заканчэнні семінара выдаецца сертыфікат школы IAMFLORIST.com. Частка атрыманых у ходзе семінара сродкаў пойдзе на дабрачынныя мэты (дапамога Дому дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС і псіхікі).

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.