Анонсы

Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на сакавік 2017 года

Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на сакавік 2017 года

Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на сакавік 2017 года.
1 сакавіка 2017 Падрабязней
У Жыровічах пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс»

У Жыровічах пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс»

24-26 лютага ў Жыровічах пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс» па праблеме наркатычнай і іншых залежнасцяў. «Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, сем'і і сябры залежных асоб, святары, псіхолагі, сацыяльныя работнікі, псіхатэрапеўты.
3 лютага 2017 Падрабязней
Школа сясцёр міласэрнасці аб'яўляе набор навучэнцаў

Школа сясцёр міласэрнасці аб'яўляе набор навучэнцаў

Да навучання ў Школе сясцёр міласэрнасці запрашаюцца сёстры міласэрнасці ўжо існуючых сястрынстваў і прыхаджане (сёстры і браты) праваслаўных храмаў, якія жадаюць далучыцца да служэння прыходскіх сястрынстваў міласэрнасці і сацыяльных службаў. З 11 лютага пачынаецца курс заняткаў I модуля навучання «Дамашні догляд».
3 лютага 2017 Падрабязней
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя» пройдзе ў беларускай сталіцы

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя» пройдзе ў беларускай сталіцы

20-22 красавіка ў Мінску будзе праведзена V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя». Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы і ўдзеле акадэмічных інстытуцый Беларусі, Расіі і Украіны і з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для сустрэч калег з розных краін у асаблівым фармаце.
26 студзеня 2017 Падрабязней
У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць фотаконкурс «Мгновения бытия»

У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць фотаконкурс «Мгновения бытия»

Конкурс арганізаваны Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборам, Брацтвам бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускага Экзархату.
11 студзеня 2017 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.