Анонсы

Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора адзначыць свой юбілей канцэртам «Душой і сэрцам з вамі»

Архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора адзначыць свой юбілей канцэртам «Душой і сэрцам з вамі»

Вось ужо пяць гадоў радуе праваслаўных вернікаў і знатакоў харавых спеваў з розных краін архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора беларускай сталіцы пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага. Свой юбілейны дзень нараджэння хор адзначыць канцэртам «Душой і сэрцам з вамі», які адбудзецца ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі 24 лютага.
20 лютага 2019 Падрабязней
У Мінску адбудзецца штогадовы Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

У Мінску адбудзецца штогадовы Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы

З 22 па 24 лютага па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінску адбудзецца штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
20 лютага 2019 Падрабязней
Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»

Адкрыты прыём заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ, МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» абвяшчаюць конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
1 лютага 2019 Падрабязней
Інстытут тэалогіі БДУ рэалізуе моладзевы праект «Асветніцкі лекторый»

Інстытут тэалогіі БДУ рэалізуе моладзевы праект «Асветніцкі лекторый»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рэалізуецца маладзёжны праект «Асветніцкі лекторый». Студэнты-тэолагі выступаюць перад навучэнцамі школ ў рамках выхаваўчай працы ўстановы адукацыі і праводзяць гутаркі і лекцыі.
4 студзеня 2019 Падрабязней
Мінскі Музей Бібліі запрашае ўсіх жадаючых на экскурсіі

Мінскі Музей Бібліі запрашае ўсіх жадаючых на экскурсіі

У дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2012 года працуе Музей Бібліі. Музей адкрыты для наведвання арганізаванымі групамі навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і нядзельных школ.
2 студзеня 2019 Падрабязней
У Мінску пройдзе Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»

У Мінску пройдзе Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»

V Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе з 10 па 13 студзеня 2019 года ў Мінску. У адукацыйным цэнтры Лізавецінскага манастыра збяруцца лепшыя батлеечныя і лялечныя тэатры з 5 краін. Фестываль уключаны ў спіс мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2018-2021 гады.
29 снежня 2018 Падрабязней
Калядны фестываль «Радасць» запрашае гасцей

Калядны фестываль «Радасць» запрашае гасцей

З 23 снежня па 6 студзеня (1 студзеня — выхадны) у Палацы мастацтва горада Мінска праходзіць міжнародны праваслаўны Калядны фестываль «Радасць». Час раьоты з 11: 00 да 20: 00. Уваход вольны. На выстаўцы прадстаўлены экспазіцыі прыходаў і манастыроў з розных краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Узбекістана, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі, Грэцыі і Сірыі. Удзельнікі прывязуць царкоўнае начынне, духоўную літаратуру, прадукцыю для здароўя і многае іншае. Таксама яны прадставяць свае аьіцелі і прыходы ва ўсёй прыгажосці іхняга праваслаўнага жыцця, раскажуць аб святынях, прымуць запіскі на малітву аб родных і блізкіх.
25 снежня 2018 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.