Пасланне Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы Свяцейшаму Патрыярху Варфаламею у сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі, якія распачаў Канстанцінопальскі Патрыярхат на Украіне
У адказ на ліст Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, у якім ён паведамляў аб «аднаўленні ў сане» ўкраінскіх раскольнікаў і «адмене дзеяння» дакумента аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхату, які мае больш чым трохсотгадовую гісторыю, аб правядзенні ў Кіеве «памеснага сабора» прынятых у зносіны некананічных супольнасцяў, а таксама аб намеры ў бліжэйшыя дні даць заснаванай на гэтым сходзе структуры «аўтакефалію», Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў пасланне, у якім выказаў глыбокі боль, здзіўленне і абурэнне ў сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату.