Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў запрашае да ўдзелу
У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. Сёлета група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай для грамадства справай.
23 мая 2018
Подробнее