Религиозная организация «Республиканское религиозное объединение «Белорусская православная церковь»
logo

Офіцыяльны партал
Беларускай Праваслаўнай Царквы

(Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата)

  • Беларускі Экзархат
    • Агульныя звесткі
    • Гісторыя
    • Патрыяршы Экзарх
    • Сінодальныя аддзелы і камісіі
    • Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі
    • Духоўныя навучальныя ўстановы
    • Епархіі
      • Бабруйская епархія
      • Барысаўская епархія
      • Брэсцкая епархія
      • Віцебская епархія
      • Гомельская епархія
      • Гродзенская епархія
      • Лідская епархія
      • Мінская епархія
      • Магілёўская епархія
      • Маладзечанская епархія
      • Навагрудская епархія
      • Пінская епархія
      • Полацкая епархія
      • Слуцкая епархія
      • Тураўская епархія
  • Сінод
    • Кіруючыя архірэі
    • Вікарныя архіерэі
    • Часопісы Сінода Беларускага Экзархата
  • Навіны
    • Усе навіны
    • Аб'явы
    • Галоўныя навіны
    • Патрыяршы Экзарх
    • Епархіі
    • Сінодальныя ўстановы
    • Царква і дзяржава
    • Царква і грамадства
    • Выдавецтвы і СМІ
    • Міжрэлігійны дыялог
    • Навука і адукацыя
    • Культура
    • Моладзевае служэнне
    • Царкоўная дабрачыннасць і сацыяльнае служэнне
    • Місіянерская і катэхізатарская дзейнасць
    • Манастырскае жыццё
    • СМІ пра Царкву
    • Навіны Рускай Праваслаўнай Царквы
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
    • Агульнацаркоўныя дакументы
    • Журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
    • Дакументы і інфармацыя па рэстаўрацыі і будаўніцтве храмаў і іншых аб'ектаў
  • Кантакты
  • Спецпраекты
  • Беларуская мова
  • Русский язык
  • Руская мова
  • Беларуская мова
  • Беларускі Экзархат
  • Сінод
  • Навіны
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
  • Кантакты
  • Спецпраекты

Мы ў сацыяльных сетках:

Беларускі Экзархат

  • Агульныя звесткі
  • Гісторыя
  • Патрыяршы Экзарх
  • Сінодальныя аддзелы і камісіі
  • Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі
  • Духоўныя навучальныя ўстановы
  • Епархіі

Мы ў сацыяльных сетках:

Сінод

  • Кіруючыя архірэі
  • Вікарныя архіерэі
  • Часопісы Сінода Беларускага Экзархата

Мы ў сацыяльных сетках:

Навіны

  • Усе навіны
  • Аб'явы
  • Галоўныя навіны
  • Патрыяршы Экзарх
  • Епархіі
  • Сінодальныя ўстановы
  • Царква і дзяржава
  • Царква і грамадства
  • Выдавецтвы і СМІ
  • Міжрэлігійны дыялог
  • Навука і адукацыя
  • Культура
  • Моладзевае служэнне
  • Царкоўная дабрачыннасць і сацыяльнае служэнне
  • Місіянерская і катэхізатарская дзейнасць
  • Манастырскае жыццё
  • СМІ пра Царкву
  • Навіны Рускай Праваслаўнай Царквы

Мы ў сацыяльных сетках:

Дакументы

  • Агульнацаркоўныя дакументы
  • Журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Дакументы і інфармацыя па рэстаўрацыі і будаўніцтве храмаў і іншых аб'ектаў

Мы ў сацыяльных сетках:

  1. Главная
  2. Дакументы
  3. Агульнацаркоўныя дакументы
  4. Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы

Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы

1 студзеня 2015

a:2:{s:4:"TEXT";s:114060:"

Дадзены дакумент, які прымаецца Асвячоным Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы, выкладае базавыя палажэнні яе вучэння па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і па шэрагу сучасных грамадска значных праблем. Дакумент таксама адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю Маскоўскага Патрыярхату ў сферы ўзаемаадносін з дзяржавай і свецкім грамадствам. Акрамя гэтага, ён устанаўлівае шэраг кіруючых прынцыпаў, якія ўжываюцца ў дадзенай галіне епіскапатам, клірам і міранамі.

Характар дакумента вызначаецца яго скіраванасцю да патрэб Паўнаты Рускай Праваслаўнай Царквы на працягу доўгага гістарычнага перыяду на кананічнай тэрыторыі Маскоўскага Патрыярхату і за яго межамі. Таму асноўным яго прадметам з'яўляюцца фундаментальныя багаслоўскія і царкоўна-сацыяльныя пытанні, а таксама тыя бакі жыцця дзяржаў і грамадства, якія былі і застаюцца аднолькава актуальнымі для ўсёй царкоўнай Паўнаты ў канцы ХХ стагоддзя і ў найбліжэйшай будучыні.

I. Асноўныя багаслоўскія палажэнні

I.1. Царква ёсць супольнасць веруючых у Хрыста, у якую увайсці Ім Самім заклікаецца кожны. У ёй «усё нябеснае і зямное» павінна быць злучана ў Хрысце, бо Ён — Галава «Царквы, якая ёсць Цела Яго, паўната Таго, Хто напаўняе ўсё ва ўсім» (Эф. 1:22-23). У Царкве дзеяннем Святога Духа здзяйсняецца абожанне стварэння, спаўняецца адвечная задума Божая аб свеце і чалавеку.

Царква ўяўляе сабой вынік адкупіцельнага подзвігу Сына, пасланага Айцом, і асвячаючага дзеяння Духа Святога, які сышоў у вялікі дзень Пяцідзесятніцы. Паводле выразу святога Ірынея Ліёнскага, Хрыстос ўзначаліў Сабою чалавецтва, стаў Галавою абноўленай чалавечай прыроды — Ягонага цела, у якім знаходзіцца доступ да крыніцы Святога Духа. Царква — адзінства «новага чалавека ў Хрысце», «адзінства Божай благадаці, якая жыве ў мностве разумных стварэнняў, якія пакараюцца благадаці» (А. С. Хамякоў). «Мужчыны, жанчыны, дзеці, глыбока падзеленыя ў дачыненні расы, народа, мовы, ладу жыцця, працы, навукі, годнасці, багацця... — усіх іх Царква узнаўляе ў Духу... Усе атрымліваюць ад яе адзіную прыроду, недаступную разбурэнню, прыроду, на якую не ўплываюць шматлікія і глыбокія адметнасці, якімі людзі адрозніваюцца адзін ад аднаго... У ёй ніхто ні ў якім разе не аддзелены ад агульнага, усе як бы раствараюцца адзін у адным простай і непадзельнай сілай веры» (святы Максім Вызнаўца).

I.2. Царква ёсць богачалавечы арганізм. Будучы целам Хрыстовым, яна злучае ў сабе дзве існасці — божую і чалавечую — з уласцівымі ім дзеяннямі і жаданнямі. Царква звязана са светам праз сваю чалавечую, створаную прыроду. Аднак яна ўзаемадзейнічае з ім не толькі як зямны арганізм, але ва ўсёй сваёй таямнічай паўнаце. Менавіта богачалавечая прырода Царквы робіць магчымым благадатнае ператварэньне і ачышчэнне свету, якое здзяйсняецца ў гісторыі ў творчым супрацоўніцтве, «сінэргіі» членаў і Галавы царкоўнага цела.

Царква — не ад гэтага свету, таксама, як яе Гасподзь, Хрыстос — не ад гэтага свету. Але Ён прыйшоў у гэты свет, «скарыўшы» Сябе да яго ўмоў, — у свет, які Яму належала выратаваць і аднавіць. Царква павінна прайсці праз працэс гістарычнага кенозіса, ажыццяўляючы сваю адкупіцельную місію. Яе мэтай з'яўляецца не толькі выратаванне людзей у гэтым свеце, але таксама выратаванне і аднаўленне самога свету. Царква заклікана дзейнічаць у свеце на ўзор Хрыста, сведчыць аб Ім і Яго Царстве. Члены Царквы закліканыя прылучацца да місіі Хрыстовай, Яго служэння свету, якое для Царквы магчымае толькі як саборнае служэнне, «каб уве́раваў свет» (Ін. 17:21). Царква закліканая служыць выратаванню свету, бо і Сам Сын Чалавечы «не дзе́ля таго прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужы́ць і аддаць душу́ Сваю як вы́куп за многіх» (Мк. 10:45).

Спасіцель кажа пра Сябе: «Я пасярод вас як той, хто прыслу́жвае» (Лк. 22:27). Служэнне ў імя выратавання свету і чалавека не можа абмяжоўвацца нацыянальнымі ці рэлігійнымі рамкамі, як ясна кажа пра гэта Сам Гасподзь у прыпавесці пра міласэрнага самараніна. Больш таго, члены Царквы дакранаюцца да Хрыста, які панёс ўсе грахі і пакуты свету, сустракаючы кожнага галоднага, бяздомнага, хворага, зняволенага. Дапамога пакутным ёсць у поўным сэнсе дапамога Самому Хрысту, і з выкананнем гэтай запаведзі звязаны вечны лёс кожнага чалавека (Мф. 25:31-46). Хрыстос заклікае Сваіх вучняў не грэбаваць светам, але быць «соллю зямлі» і «святлом свету».

Царква, з'яўляючыся целам Богачалавека Хрыста, богачалавечная. Але калі Хрыстос ёсць дасканалы Богачалавек, то Царква яшчэ не ёсць дасканалае богачалавецтва, бо на зямлі яна ваюе з грахом, і яе чалавечнасць, хоць унутрана і злучана з Бажаством, далёка не ва ўсім Яго выяўляе, і Яму адпавядае.

I.3. Жыццё ў Царкве, да якога пакліканы кожны чалавек, ёсць няспыннае служэнне Богу і людзям. Да гэтага служэння заклікаецца ўвесь народ Божы. Члены цела Хрыстова, удзельнічаючы ў агульным служэнні, выконваюць і свае асаблівыя функцыі. Кожнаму даецца асаблівы дар для служэння ўсім. «Кожны служы́це адзін аднаму тым да́рам, які ён атрыма́ў, як добрыя домаўпра́ўнікі разнаста́йнай благада́ці Божай» (1 Пят. 4:10). «Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова ведаў, тым самым Духам; іншаму — вера, тым самым Духам; іншаму — дары ацаленняў, тым самым Духам; іншаму — цудатварэ́нні, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моў. Усё гэта здзяйсня́е адзін і той самы Дух, раздаючы́ кожнаму асобна, як Ён жадае» (1 Кар. 12:8-11). Дары разнастайнай благадаці Божай даюцца кожнаму асобна, але для сумеснага служэння народа Божага (у тым ліку і для служэння свету). І гэта ёсць агульнае служэнне Царквы, якое здзяйсняецца на аснове не аднаго, а розных дароў. Адрозненне ж дароў стварае і адрозненне служэнняў, але «розныя служэ́нні, а Гасподзь — той самы; і розныя дзе́янні, а Бог — той самы, Які здзяйсня́е ўсё ва ўсіх» (1 Кар. 12:5-6).

Царква заклікае сваіх верных чад да ўдзелу ў грамадскім жыцці, якое павінна грунтавацца на прынцыпах хрысціянскай маральнасці. У Першасвятарскай малітве Гасподзь Іісус прасіў Нябеснага Айца за Сваіх паслядоўнікаў: «Я не малю́, каб Ты ўзяў іх са све́ту, але каб захава́ў іх ад зла... Як Ты пасла́ў Мяне ў свет, так і Я пасла́ў іх у свет» (Ін. 17: 15,18). Недапушчальнае маніхейскае грэбаванне жыццём навакольнага свету. Удзел хрысціяніна ў ім павінен грунтавацца на разуменні таго, што свет, соцыум, дзяржава з'яўляюцца аб'ектам любові Божай, бо прызначаныя да ператварэньня і ачышчэння на пачатках Богам запаведанай любові. Хрысціянін павінен бачыць свет і грамадства ў святле яго канчатковага прызначэння, у эсхаталагічным святле Царства Божага. Распазнаванне дароў у Царкве асаблівым чынам выяўляецца ў сферы яе грамадскага служэння. Непадзельны царкоўны арганізм ўдзельнічае ў жыцці навакольнага свету ва ўсёй паўнаце, аднак духавенства, манаскія асобы і міране могуць па-рознаму і ў рознай ступені ажыццяўляць такі ўдзел.

I.4. Выконваючы місію выратавання роду чалавечага, Царква робіць гэта не толькі праз прамую пропаведзь, але і праз добрыя справы, накіраваныя на паляпшэнне духоўна-маральнага і матэрыяльнага стану навакольнага свету. Для гэтага яна ўступае ва ўзаемадзеянне з дзяржавай, нават калі яна не носіць хрысціянскага характару, а таксама з рознымі грамадскімі асацыяцыямі і асобнымі людзьмі, нават калі яны не ідэнтыфікуюць сябе з хрысціянскай верай. Не ставячы прамой задачы звароту ўсіх у Праваслаўе ў якасці ўмовы супрацоўніцтва, Царква спадзяецца, што сумесная дабрадзейнасць прывядзе яе супрацоўнікаў і навакольных людзей да пазнання Ісціны, дапаможа ім захаваць ці аднавіць вернасць Богам дадзеным маральным нормам, падштурхне іх да міру, згоды і дабрабыту, ва ўмовах якіх Царква можа найлепшым чынам выконваць сваю выратавальную місію.

II. Царква і нацыя

II.1.Старазапаветны народ ізраільскі быў правобразам народа Божага — новазапаветнай Царквы Хрыстовай. Адкупіцельны подзвіг Хрыста Збавіцеля паклаў пачатак быццю Царквы як новага чалавецтва — духоўнага патомства праайца Аўраама. Сваёй Крывёю Хрыстос «адкупіў людзей для Бога, людзей з усіх радоў, моў, народаў і племён» (Адкр. 5: 9). Царква па самой сваёй прыродзе мае сусветны і, такім чынам, наднацыянальны характар. У Царквы «няма ро́зніцы паміж Іудзеем і Элінам» (Рым. 10: 12). Як Бог не ёсьць Бог іудзеяў толькі, але і тых, хто паходзіць з язычніцкіх народаў (Рым. 3: 29), так і Царква не дзеліць людзей ні па нацыянальнай, ні па класавай прымеце: у ёй «няма ні Эліна, ні Іудзея, ні абрэ́зання, ні неабрэ́зання, ні ва́рвара, ні Скіфа, ні раба, ні свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос» (Кал. 3: 11).

У сучасным свеце паняцце «нацыя» ўжываецца ў двух значэннях - як этнічная супольнасць і як сукупнасць грамадзян пэўнай дзяржавы. Узаемаадносіны Царквы і нацыі павінны разглядацца ў кантэксце як першага, так і другога сэнсу гэтага слова.

У Старым Запавеце для абазначэння паняцця «народ» выкарыстоўваюцца словы 'am і goy. У яўрэйскай Бібліі абодва тэрміны атрымалі цалкам канкрэтнае значэнне: першым абазначаўся народ ізраільскі, Богам выбраны; другім, ў множным ліку (goyim), — язычніцкія народы. У грэчаскай Бібліі (Сэптуагінце) першы тэрмін перадаваўся словамі λαός (народ) або δῆμος (народ як палітычнае ўтварэнне); другі — словам ἔθνος (нацыя; мн. ἔθνη — язычнікі).

Проціпастаўленне Богам выбранага народа ізраільскага і іншых народаў праходзіць праз усе кнігі Старога Запавету, якія тым ці іншым чынам закранаюць гісторыю Ізраіля. Народ ізраільскі з'яўляўся богаабраным не таму, што ён пераўзыходзіў іншыя народы колькасцю або чым-небудзь іншым, але таму, што Бог выбраў і палюбіў яго (Друг. 7: 6-8). Паняцце богаабранага народа ў Старым Запавеце было паняццем рэлігійным. Пачуццё нацыянальнай агульнасці, характэрнае для сыноў Ізраіля, было ўкаранёна ў свядомасці іх прыналежнасці да Бога праз запавет, заключаны Госпадам з іх айцамі. Народ ізраільскі стаў народам Божым, пакліканне якога — захоўваць веру ў адзінага ісціннага Бога і сведчыць аб гэтай веры перад тварам іншых народаў, каб праз яго з'явіўся свету Збаўца ўсіх людзей — Богачалавек Іісус Хрыстос.

Адзінства народа Божага забяспечвалася, акрамя прыналежнасці ўсіх яго прадстаўнікоў да адной рэлігіі, таксама племянной і моўнай агульнасцю, укаранёнасцю ў пэўнай зямлі — айчыне.

Племянная агульнасць ізраільцян мела асновай іх паходжанне ад аднаго праайца— Аўраама. «Айцец у нас Аўраам» (Мф. 3: 9; Лк. 3: 8), — казалі старажытныя іудзеі, падкрэсліваючы сваю прыналежнасць да нашчадкаў таго, каму Бог судзіў стаць «бацькам мноства народаў» (Быц. 17: 5). Вялікае значэнне надавалася захаванню чысціні крыві: шлюбы з іншапляменнікамі не ўхваляліся, таму што пры такіх шлюбах «семя святое» змешвалася з «народамі іншапляменнымі» (Ездр. 9: 2).

Народу ізраільскаму была дадзена Богам ва ўдзел зямля запаветная. Выйшаўшы з Егіпта, гэты народ пайшоў у Ханаан, зямлю сваіх продкаў, і, па загаду Божаму, заваяваў яе. З гэтага моманту зямля Ханаанская стала зямлёй Ізраільскай, а яе сталіца — Іерусалім — набыла значэнне галоўнага духоўнага і палітычнага цэнтра богаабранага народа. Народ ізраільскі гаварыў на адной мове, якая была не толькі мовай штодзённасці, але і мовай малітвы. Больш таго, старажытнаяўрэйская была мовай Адкравення, бо на ім гаварыў з народам ізраільскім Сам Бог. У эпоху перад прышэсцем Хрыста, калі жыхары Іудзеі гаварылі на арамейскай, а ў ранг дзяржаўнай мовы была ўзведзена грэчаская, да яўрэскай працягвалі ставіцца як да святой мовы, на якой здзяйснялася богаслужэнне ў храме.

Будучы па прыродзе сусветнай, Царква адначасова з'яўляецца адзіным арганізмам, целам (1 Кар. 12: 12). Яна — супольнасць дзяцей Божых, «род вы́браны, ца́рскае свяшчэ́нства, народ святы́, людзі, прыдба́ныя... калíсьці не наро́д, а цяпер наро́д Божы» (1 Пят. 2: 9-10). Адзінства гэтага новага народа забяспечваецца не нацыянальнай, культурнай ці моўнай агульнасцю, але верай у Хрыста і Хрышчэннем. Новы народ Божы,  «бо мы не маем тут пастаяннага горада, а шукаем таго, які будзе» (Яўр. 13: 14). Духоўная радзіма ўсіх хрысціян — не зямны, але «вышні» Іерусалім (Гал. 4: 26). Евангелле Хрыста прапаведуецца не на святой мове, даступнай аднаму народу, але на ўсіх мовах (Дзеі. 2: 3-11). Евангелле прапаведуецца не для таго, каб адзін абраны народ захаваў сапраўдную веру, але каб «перад імем Іісуса схілілася ўсякае калена на небе, і на зямлі, і пад зямлёю і ўсякі язык вы́знаў, што Іісус Хрыстос — Гасподзь, на славу Бога Айца» (Філ. 2: 10-11).

II.2. Сусветны характар Царквы, аднак, не азначае таго, што хрысціяне не маюць права на нацыянальную самабытнасць, нацыянальнае самавыяўленне. Наадварот, Царква злучае ў сабе сусветны пачатак з нацыянальным. Так, Праваслаўная Царква, будучы сусветнай, складаецца з мноства Аўтакефальных Памесных Цэркваў. Праваслаўныя хрысціяне, усведамляючы сябе грамадзянамі нябеснаай айчыны, не павінны забываць і аб сваёй зямной радзіме. Сам Бажэственны Заснавальнік Царквы, Гасподзь Іісус Хрыстос, не меў зямнога прытулку (Мф. 8: 20) і паказваў на тое, што прынесенае Ім вучэнне носіць не лакальны і не нацыянальны характар: «Настае́ час, калі не на гары́ гэтай і не ў Іерусаліме будзеце пакланя́цца Айцу» (Ін. 4: 21). Але Ён, зрэшты, атаясамляў Сябе з народам, да якога належаў па чалавечым нараджэнні. Размаўляючы з самаранкай, Ён падкрэсліваў Сваю прыналежнасць да яўрэйскай нацыі: «Вы пакланя́ецеся таму, чаго не ведаеце; мы пакланя́емся таму, што ведаем, бо спасе́нне ад Іудзеяў» (Ін. 4: 22). Іісус быў лаяльным падданым Рымскай імперыі і плаціў падаткі на карысць кесара (Мф. 22: 16-21). Апостал Павел, які ў сваіх пасланнях вучыў аб наднацыянальным характары Царквы Хрыстовай, не забываў аб тым, што па нараджэнні ён — «Яўрэй з Яўрэяў» (Філ. 3: 5), а па грамадзянстве — рымлянін (Дзеі. 22: 25-29).

Культурныя адрозненні асобных народаў знаходзяць сваё выяўленне ў літургічнай і іншай царкоўнай творчасці, у асаблівасцях хрысціянскага ладу жыцця. Усё гэта стварае нацыянальную хрысціянскую культуру.

Сярод святых, шанаваных Праваслаўнай Царквой, многія праславіліся любоўю да свайго зямной айчыны і адданасцю ёй. Рускія агіяграфічныя крыніцы ўсхваляюць святога дабравернага князя Міхаіла Цвярскога, які «паклаў душу сваю за сваю айчыну», параўноўваючы яго подзвіг з мучаніцкім подзвігам святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, «добрага айчыналюбца... які сказаў пра айчыну сваю Салунь горад: Госпадзі, калі пагубіш горад гэты, то і я з імі загіну, калі ж выратуеш, то і я выратаваны буду». Ва ўсе эпохі Царква заклікала сваіх дзяцей любіць зямную айчыну і не шкадаваць жыцця для яе абароны, калі ёй пагражала небяспека.

Царква Руская шматразова благаслаўляла народ на ўдзел у вызваленчай вайне. Так, у 1380 годзе прападобны Сергій, ігумен і цудатворац Раданежскі, благаславіў рускае войска на чале са святым дабраверным князем Дзімітрыем Данскім на бітву з татара-мангольскімі заваёўнікамі. У 1612 годзе свяціцель Гермаген, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, благаславіў народнае апалчэнне на барацьбу з польскімі інтэрвентамі. У 1813 годзе, падчас вайны з французскімі захопнікамі, свяціцель Маскоўскі Філарэт казаў сваёй пастве: «Ухіляючыся ад смерці за гонар веры і за свабоду Айчыны, ты памрэш злачынцам або рабом; памры за веру і Айчыну — ты прымеш жыццё і вянец на небе».

Святы праведны Іаан Кранштацкі так пісаў аб любові да зямной айчыны: «Любі айчыну зямную... яна цябе выхавала, адзначыла, ўшанавала, усім забяспечвае; але асабліва любі айчыну нябесную... тая айчына непараўнальна даражэй гэтай, таму што яна святая і праведная, нятленная. Гэтая айчына заслужана для цябе каштоўнай крывёю Сына Божага. Але каб быць членамі той айчыны, паважай і любі (яе) законы, як ты абавязаны паважаць і паважаеш законы зямной айчыны».

II.3. Хрысціянскі патрыятызм адначасова праяўляецца ў адносінах да нацыі як этнічнай супольнасці, і як супольнасці грамадзян дзяржавы. Праваслаўны хрысціянін закліканы любіць сваю айчыну, якая мае тэрытарыяльнае вымярэнне, і сваіх братоў па крыві, што жывуць па ўсім свеце. Такая любоў з'яўляецца адным са спосабаў выканання Божай запаведзі аб любові да бліжняга, што ўключае любоў да сваёй сям'і, супляменнікаў і суграмадзян.

Патрыятызм праваслаўнага хрысціяніна павінен быць дзейсным. Ён выяўляецца ў абароне айчыны ад непрыяцеля, працы на карысць айчыны, клопату аб уладкаванні народнага жыцця, у тым ліку шляхам удзелу ў справах дзяржаўнага кіравання. Хрысціянін закліканы захоўваць і развіваць нацыянальную культуру, народную самасвядомасць. Калі нацыя, грамадзянская або этнічная, з'яўляецца цалкам або па перавазе монаканфесійнай праваслаўнай супольнасцю, яна ў пэўным сэнсе можа ўспрымацца як адзіная абшчына веры — праваслаўны народ.

П. 4. У той жа час нацыянальныя пачуцці могуць стаць прычынай грахоўных з'яў, такіх як агрэсіўны нацыяналізм, ксенафобія, нацыянальная выключнасць, міжэтнічная варожасць. У сваім крайнім выяўленні гэтыя з'явы нярэдка прыводзяць да абмежавання правоў асоб і народаў, войнаў і іншых праяў гвалту.
Праваслаўнай этыцы супярэчыць падзел народаў на лепшыя і горшыя, прыніжэнне якой-небудзь этнічнай або грамадзянскай нацыі. Тым больш нязгодныя з Праваслаўем вучэнні, якія ставяць нацыю на месца Бога або зводзяць веру да аднаго з аспектаў нацыянальнай самасвядомасці.

Супрацьстаючы такім грахоўным з'явам, Праваслаўная Царква ажыццяўляе місію прымірэння паміж уцягнутымі ў варожасць нацыямі і іх прадстаўнікамі. Так, у ходзе міжэтнічных канфліктаў яна не выступае на чыім-небудзь баку, за выключэннем выпадкаў відавочнай агрэсіі або несправядлівасці, праяўляемай адным з бакоў.

III. Царква і дзяржава

III.1. Царква як богачалавечы арганізм мае не толькі таямнічую сутнасць, непадуладную стыхіям свету, але і гістарычны складнік, які ўваходзіць у судакрананне і ўзаемадзеянне з навакольным светам, у тым ліку з дзяржавай. Дзяржава, якая існуе для ўладкавання свецкага жыцця, таксама сутыкаецца і ўзаемадзейнічае з Царквой. Узаемаадносіны дзяржавы і паслядоўнікаў праўдзівай рэлігіі змяняліся ў ходзе гісторыі.

Першапачатковай ячэйкай чалавечага грамадства была сям'я. Свяшчэнная гісторыя Старога Запавету сведчыць аб тым, што дзяржава склалася не адразу. Да сыходу ў Егіпет братоў Іосіфа дзяржавы ў старазапаветнага народа не было, а існавала патрыярхальная радавая абшчына. Дзяржава паступова складваецца ў эпоху Суддзяў. У выніку складанага гістарычнага развіцця, якім кіруе Промысл Божы, ўскладненне грамадскіх сувязяў прывяло да ўтварэння дзяржаў.

У старажытным Ізраілі да перыяду Царстваў існавала адзіная ў гісторыі сапраўдная тэакратыя, гэта значыць богакіраванне. Аднак па меры аддалення грамадства ад паслушэнства Богу як наладжвальніку мірскіх спраў людзі пачалі задумвацца аб неабходнасці мець зямнога ўладара. Гасподзь, прымаючы выбар людзей і санкцыянуючы новую форму праўлення, у той жа час шкадуе аб іх адмове ад богакіравання: «І сказаў Гасподзь Самуілу: паслухай голасу народу ва ўсім, што яны кажуць табе; бо не цябе яны адхілілі, а адхілілі Мяне, каб Я не валадарыў над вамі... дык вось паслухай голасу іхняга; толькі абвясьці ім і пакажы ім правы цара, які будзе валадарыць над імі» (1 Цар. 8: 7, 9).

8 як яны рабілі з таго дня, калі Я вывеў іх зь Егіпта, і да гэтага дня, пакідалі Мяне і служылі іншым багам, так робяць яны з табою;
9 дык вось паслухай голасу іхняга; толькі абвясьці ім і пакажы ім правы цара, які будзе валадарыць над імі


1-я Царстваў 8 разьдзел – Библия: http://bible.by/ot-belarus/read/09/08/ © bible.by
І сказаў Гасподзь Самуілу: паслухай голасу народу ва ўсім, што яны кажуць табе; бо не цябе яны адхілілі, а адхілілі Мяне, каб Я не валадарыў над вамі;
8 як яны рабілі з таго дня, калі Я вывеў іх зь Егіпта, і да гэтага дня, пакідалі Мяне і служылі іншым багам, так робяць яны з табою;
9 дык вось паслухай голасу іхняга; толькі абвясьці ім і пакажы ім правы цара, які будзе валадарыць над імі


1-я Царстваў 8 разьдзел – Библия: http://bible.by/ot-belarus/read/09/08/ © bible.by

Такім чынам, узнікненне зямной дзяржавы павінна разумецца не як спрадвечна Богам устаноўленая рэальнасць, але як даванне Богам людзям магчымасці упарадкоўваць сваё грамадскае жыццё сыходзячы з іх свабоднага волевыяўлення, з тым, каб такі лад, які з'яўляецца адказам на скажоную грахом зямную рэальнасць, дапамагаў пазбегнуць яшчэ большага граху праз процідзеянне яму сродкамі свецкай улады. Пры гэтым Гасподзь вуснамі Самуіла ясна кажа, што чакае ад гэтай улады вернасці Яго запаведзям і здзяйснення добрых спраў: «Такім чынам, вось ваш цар, якога вы абралі, той, аб якім вы прасілі. Гасподзь паставіў над вамі цара. Калі вы будзеце баяцца Госпада, служыць Яму і слухацца Яго, не станеце бунтаваць супраць Яго загадаў, і калі і вы, і цар, які стане кіраваць вамі, будзеце трымацца Госпада, вашага Бога − выдатна! Але калі вы не будзеце слухацца Госпада і станеце бунтаваць супраць Яго загадаў, Яго рука будзе супраць вас, як была супраць вашых бацькоў» (1 Цар. 12: 13-15). Калі Саул парушыў запаведзі Гасподнія, Бог выракся яго (1 Цар: 16. 1), загадаўшы Самуілу памазаць на царства іншага Свайго выбранніка — Давіда, сына простага чалавека Іясея.

Сын Божы, які валадарыць зямлёй і Небам (Мф. 28: 18), праз учалавечанне падпарадкаваў Сябе зямному парадку рэчаў; падпарадкаваўся Ён і носьбітам дзяржаўнай улады. Распінацелю Свайму Пілату, рымскаму пракуратару ў Іерусаліме, Гасподзь сказаў: «Ты не меў бы нія́кай ула́ды нада Мною, калі б табе не было да́дзена звыш» (Ін. 19: 11). У адказ на спакуслівае пытанне фарысэя аб дапушчальнасці даваць падатак кесару Спасіцель сказаў: «Аддавайце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу» (Мф. 22: 21).

Раскрываючы вучэнне Хрыстовае аб правільным стаўленні да дзяржаўнай улады, апостал Павел пісаў: «Кожная душа няхай падпарадко́ўваецца вышэ́йшым ула́дам, бо няма ўлады не ад Бога; а існу́ючыя ўлады Богам устаноўлены. Бо хто працівіцца ўладзе, той супрацьстаíць Божаму ўстанаўле́нню; а хто супрацьстаіць, той сам на сябе накліча асуджэ́нне. Таму што начальнікі стра́шныя не для добрых спраў, а для злых. Хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе; бо яна — слуга Божы, табе на дабро. Калі ж будзеш рабіць зло, то бойся, бо яна не дарэмна носіць меч: яна — слуга Божы, які помсціць і карае таго, хто робіць зло. Так што трэба падпарадко́ўвацца не толькі з-за страху пакарання, але і па сумле́нню. Дзеля таго вы і падаткі пла́ціце; бо начальнікі — служы́целі Божыя, якія іменна гэтым пастаянна займаюцца. Дык вось, аддавайце кожнаму нале́жнае: каму пада́так — пада́так; каму пошліну — пошліну; каму страх — страх; каму пашану — пашану» (Рым. 13: 1-7). Тую ж думку выказаў і апостал Пётр: «Дык вось, будзьце пако́рнымі ўся́кай чалаве́чай ула́дзе дзе́ля Госпада: ці то цару́, як уладару́ вярхо́ўнаму, ці то правíцелям, як праз яго пасла́ным для пакара́ння злачы́нцаў і для пахвалы́ тым, хто робіць дабро, – бо такая воля Божая, каб мы, ро́бячы дабро, прымуша́лі маўча́ць не́вуцтва неразу́мных людзе́й, – як свабодныя, але не як тыя, хто выкарысто́ўвае свабоду, каб прыхава́ць зло, а як рабы́ Божыя» (1 Пят. 2: 13-16). Апосталы вучылі хрысціян падпарадкоўвацца ўладам, незалежна ад іх адносін да Царквы. У апостальскі век Царква Хрыстова была гнаная і мясцовай іудзейскай уладай, і дзяржаўнай рымскай. Гэта не перашкаджала мучанікам і іншым хрысціянам тых часоў маліцца за ганіцеляў і прызнаваць іх уладу.

III.2. Падзенне Адама, прынесла ў свет грахі і заганы, якія маюць патрэбу ў грамадскім супрацьдзеянні, — першым з такіх было забойства Каінам Авеля (Быц. 4. 1-16). Людзі, разумеючы гэта, у кожным вядомым грамадстве пачалі ўсталёўваць законы, якія абмяжоўваюць зло і падтрымліваюць дабро. Для старазапаветнага народа Заканадаўцам быў Сам Бог, які даў правілы, якія рэгламентавалі не толькі ўласна рэлігійнае, але і грамадскае жыццё (Вых. 20-23).

Дзяржава як неабходны элемент жыцця ў сапсаваным грахом свеце, дзе асоба і грамадства маюць патрэбу ў засцярозе ад небяспечных праяў граху, ухваляецца Богам. У той жа час неабходнасць дзяржавы вынікае не непасрэдна з волі Божай, аб першародным Адаме, але з наступстваў грэхападзення і з адпаведнасці дзеянняў па абмежаванні панавання граху ў свеце з Яго воляй. Свяшчэннае Пісанне заклікае тых, што маюць уладу, выкарыстоўваць сілу дзяржавы для абмежавання зла і падтрымкі дабра, у чым і бачыцца маральны сэнс існавання дзяржавы (Рым. 13: 3-4). Зыходзячы з вышэйсказанага, анархія — адсутнасць належнага ўладкавання дзяржавы і грамадства, — а таксама заклікі да яе і спробы яе ўстанаўлення супярэчаць хрысціянскаму светаразуменню (Рым. 13: 2).

Царква не толькі прадпісвае сваім дзецям падпарадкоўвацца дзяржаўнай уладзе, незалежна ад перакананняў і веравызнання яе носьбітаў, але і маліцца за яе, «каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю» (1 Цім. 2: 2). Адначасова хрысціяне павінны ўхіляцца ад абсалютызацыі ўлады, ад непрызнання межаў яе чыста зямной, часовай і мінучай каштоўнасці, абумоўленай наяўнасцю ў свеце граху і неабходнасцю яго стрымлівання. Паводле вучэння Царквы, сама ўлада таксама не мае права абсалютызаваць сябе, пашыраючы свае межы да поўнай аўтаноміі ад Бога і ўстаноўленага Ім парадку рэчаў, што можа прывесці да злоўжыванняў уладай і нават да абагаўлення ўладароў. Дзяржава, як і іншыя чалавечыя ўстановы, хай нават і накіраваныя на карысць, можа мець тэндэнцыю да ператварэння ў самагодны інстытут. Шматлікія гістарычныя прыклады такога ператварэння паказваюць, што ў гэтым выпадку дзяржава губляе сваё сапраўднае прызначэнне.

III.3. Ва ўзаемаадносінах паміж Царквой і дзяржавай павінна ўлічвацца адрозненне іх прырод. Царква заснавана непасрэдна Самім Богам — Госпадам нашым Іісусам Хрыстом; а богаўстаноўленасць дзяржаўнай улады яўляе сябе ў гістарычным працэсе апасродкавана. Мэтай Царквы з'яўляецца вечнае выратаванне людзей, мэта дзяржавы заключаецца ў іх зямным дабрабыце.

«Царства Маё не ад гэтага свету» — кажа Спасіцель (Ін. 18: 36). «Гэты свет» часткова падпарадкоўваецца Богу, часткова ж, і збольшага, аўтанамізуе сябе ад уласнага Творцы і Госпада. У той ступені, у якой свет не падпарадкоўваецца Богу, ён падпарадкоўваецца «айцу ілжы́» сатане і «ляжы́ць у зле» (Ін. 8: 44; 1 Ін. 5: 19). Царква ж — «цела Хрыстова» (1 Кар. 12: 27), «стоўп і ўмацаванне ісціны» (1 Цім. 3: 15) — у сваёй таямнічай сутнасці не можа мець у сабе ніякага зла, ні цені цемры. Паколькі дзяржава ёсць частка «свету гэтага», яна не мае прыналежнасці да Царства Божага, бо там, дзе Хрыстос «усё і ва ўсім» (Кал. 3: 11), няма месца прымусу, няма месца проціпастаўлення чалавечага і Божага, а такім чынам, няма там і дзяржавы.

У сучасным свеце дзяржава звычайна з'яўляецца свецкай і не звязвае сябе якімі-небудзь рэлігійнымі абавязацельствамі. Яе супрацоўніцтва з Царквой абмежавана шэрагам абласцей і заснавана на ўзаемным неўмяшанні ў справы адна адной. Аднак, як правіла, дзяржава ўсведамляе, што зямны дабрабыт немагчымы без выканання пэўных маральных нормаў — тых самых, якія неабходныя і для вечнага спасення чалавека. Таму задачы і дзейнасць Царквы і дзяржавы могуць супадаць не толькі ў дасягненні чыста зямной карысці, але і ў ажыццяўленні выратавальнай місіі Царквы.

Нельга разумець прынцып свецкасці дзяржавы як прынцып, які азначае радыкальнае выцясненне рэлігіі з усіх сфер жыцця народа, адхіленне рэлігійных аб'яднанняў ад удзелу ў вырашэнні грамадска значных задач, пазбаўленне іх права даваць ацэнку дзеянням уладаў. Гэты прынцып прадугледжвае толькі вядомы падзел сфер кампетэнцыі Царквы і ўлады, іх неўмяшанне ва ўнутраныя справы адна адной.
Царква не павінна браць на сябе функцыі, якія належаць дзяржаве: супрацьстаянне граху шляхам гвалту, выкарыстанне мірскіх уладных паўнамоцтваў, прыняцце на сябе функцый дзяржаўнай улады, якія прадугледжваюць прымус або абмежаванне. У той жа час Царква можа звяртацца да дзяржаўнай улады з просьбай або заклікам ўжыць уладу ў тых ці іншых выпадках, аднак права вырашэння гэтага пытання застаецца за дзяржавай.

Дзяржава не павінна ўмешвацца ў жыццё Царквы, у яе кіраванне, веравучэнне, літургічнае жыццё, духаўніцкую практыку і гэтак далей, роўна як і наогул у дзейнасць кананічных царкоўных устаноў, за выключэннем тых бакоў, якія прадугледжваюць дзейнасць у якасці юрыдычнай асобы, якая непазбежна ўступае ў адпаведныя адносіны з дзяржавай, яе заканадаўствам і ўладнымі органамі. Царква чакае ад дзяржавы павагі да яе кананічных норм і іншых унутраных устанаўленняў.

III.4. У ходзе гісторыі складваліся розныя мадэлі ўзаемаадносінаў паміж Праваслаўнай Царквой і дзяржавай. У праваслаўнай традыцыі сфарміравалася пэўнае ўяўленне аб ідэальнай форме ўзаемаадносін паміж Царквой і дзяржавай. Паколькі царкоўна-дзяржаўныя адносіны — з'ява двухбаковая, то вышэйназваная ідэальная форма гістарычна магла быць выпрацавана толькі ў дзяржаве, якая прызнае Праваслаўную Царкву найвялікшай народнай святыняй, — іншымі словамі, у дзяржаве праваслаўнай.

Спробы выпрацаваць такую форму былі зроблены ў Візантыі, дзе прынцыпы царкоўна-дзяржаўных адносін знайшлі сваё выражэнне ў канонах і дзяржаўных законах імперыі, адлюстраваліся ў пісаннях святых айцоў. У сваёй сукупнасці гэтыя прынцыпы атрымалі назву сімфоніі Царквы і дзяржавы. Сутнасць яе складае ўзаемнае супрацоўніцтва, узаемная падтрымка і ўзаемная адказнасць, без ўварвання аднаго боку ў сферу выключнай кампетэнцыі іншага. Епіскап падпарадкоўваецца дзяржаўнай уладзе як падданы, а не таму, што епіскапская ўлада зыходзіць ад прадстаўніка дзяржаўнай улады. Дакладна так сама і прадстаўнік дзяржаўнай улады падпарадкоўваецца епіскапу як член Царквы, які шукае ў ёй выратавання, а не таму, што ўлада яго паходзіць ад улады епискапа. Дзяржава пры сімфанічных адносінах з Царквой шукае ў яе духоўнай падтрымкі, шукае малітвы за сябе і благаслаўлення на дзейнасць, накіраваную на дасягненне мэтаў, якия служаць дабрабыту грамадзян, а Царква атрымлівае ад дзяржавы дапамогу ў стварэнні ўмоў, спрыяльных для пропаведзі і для духоўнага акармлення сваіх дзяцей, якія з'яўляюцца адначасова грамадзянамі дзяржавы.

У 6-й навеле святога Юстыніяна сфармуляваны прынцып, які ляжыць у аснове сімфоніі Царквы і дзяржавы: «Найвялікшыя даброты, падараваныя людзям вышэйшай добрасцю Божай, ёсць свяшчэнства і царства, з якіх першае (свяшчэнства, царкоўная ўлада) клапоціцца аб божых справах, а другое (царства, дзяржаўная ўлада) кіруе і клапоціцца аб чалавечых справах, а абодва, маючы паходжанне з адной і той жа крыніцы, складаюць украсу чалавечага жыцця. Таму нішто так не ляжыць на сэрцы цароў, як гонар святароў, якія са свайго боку служаць ім, молячыся няспынна за іх Богу. І калі свяшчэнства будзе ва ўсім добраўпарадкавана і ўгодна Богу, а дзяржаўная ўлада будзе па праўдзе кіраваць даручанай ёй дзяржавай, то будзе поўная згода паміж імі ва ўсім, што служыць на карысць і дабро чалавечага роду. Таму мы прыкладаем найвялікшае старанне для аховы ісцінных дагматаў Божых і гонару свяшчэнства, спадзеючыся атрымаць праз гэта вялікія даброты ад Бога і моцна трымаць тыя, якія маем». Кіруючыся гэтай нормай, імператар Юстыніян у сваіх навелах прызнаваў за канонамі сілу дзяржаўных законаў.

Класічная візантыйская формула ўзаемаадносін паміж дзяржаўнай і царкоўнай уладай заключана ў «Эпанагозе» (другая палова IX стагоддзя): «Мірская ўлада і свяшчэнства суадносяцца паміж сабою, як цела і душа, неабходныя для дзяржаўнага ўладкавання гэтак сама, як цела і душа ў жывым чалавеку. У сувязі і згодзе іх заключаецца дабрабыт дзяржавы».

Аднак сімфонія ў Візантыі не існавала ў абсалютна чыстай форме. На практыцы яна падвяргалася парушэнням і скажэнням. Царква неаднаразова аказвалася аб'ектам цэзарапапісцкіх дамаганняў з боку дзяржаўнай улады. Сутнасць іх заключалася ў тым, што кіраўнік дзяржавы, імператар, прэтэндаваў на вырашальнае слова ва ўладкаванні царкоўных спраў. Акрамя грахоўнага чалавечага ўладалюбства ў такіх замахаў была яшчэ і гістарычная прычына. Хрысціянскія імператары Візантыі былі прамымі нашчадкамі Рымскіх язычніцкіх прынцэпсаў, якія сярод шматлікіх сваіх тытулаў мелі і такі: pontifex maximus — вярхоўны першасвяшчэннік. Найбольш адкрыта і небяспечна для Царквы цэзарапапісцкая тэндэнцыя выяўлялася ў палітыцы імператараў-ерэтыкоў, у асаблівасці ў эпоху іканаборскую.

У рускіх гасудараў, у адрозненне ад візантыйскіх васілеўсаў, была іншая спадчына. Таму, а таксама ў сілу іншых гістарычных прычын, ўзаемаадносіны царкоўнай і дзяржаўнай улады ў рускай старажытнасці былі больш гарманічнымі. Зрэшты, адступленні ад кананічных нормаў таксама мелі месца (праўленне Івана Грознага, сутыкненне цара Аляксея Міхайлавіча з Патрыярхам Ніканам).

Што тычыцца Сінадальнай эпохі, то несумненнае скажэнне сімфанічнай нормы на працягу двух стагоддзяў царкоўнай гісторыі звязана з ясна прасочваемым уплывам пратэстанцкай дактрыны тэрытарыялізму і дзяржаўнай царкоўнасці (гл. ніжэй) на расійскую правасвядомасць і палітычнае жыццё. Спробу зацвердзіць ідэал сімфоніі ў новых умовах, калі імперыя пала, распачаў Памесны Сабор 1917-1918 гадоў. У дэкларацыі, якая папярэднічала Вызначэнню аб адносінах Царквы і дзяржавы, патрабаванне аб аддзяленні Царквы ад дзяржавы параўноўваецца з пажаданнем, каб «сонца не свяціла, а агонь не саграваў. Царква па ўнутраным законам свайго быцця не можа адмовіцца ад паклікання прасвятляць, праабражаць ўсё жыццё чалавецтва, пранізваць яго сваімі прамянямі». У Вызначэнні Сабора аб прававым становішчы Праваслаўнай Расійскай Царквы дзяржава, у прыватнасці, заклікаецца прыняць наступныя палажэнні: «Расійская Праваслаўная Царква, складаючы частку адзінай Усяленскай Хрыстовай Царквы, займае ў Расійскай Дзяржаве першынствуючае сярод іншых вызнанняў публічна-прававое становішча, належнае ёй як найвялікшай святыні вялізнай большасці насельніцтва і як вялікай гістарычнай сіле, якая стварала Дзяржаву Расійскую... Пастановы і узаканенні, якія выдаюцца для сябе Праваслаўнай Царквою ва ўстаноўленым ёю парадку, з часу абнародавання іх царкоўнай уладай, таксама і акты царкоўнага кіравання і суда прызнаюцца Дзяржавай, якія маюць юрыдычную сілу і значэнне, калі імі не парушаюцца дзяржаўныя законы... Дзяржаўныя законы, якія тычацца Праваслаўнай Царквы, выдаюцца не інакш, як па дамове з царкоўнай уладай». Наступныя Памесныя Саборы праходзілі ва ўмовах, калі гісторыя зрабіла немагчымым вяртанне да дарэвалюцыйных прынцыпаў царкоўна-дзяржаўных адносін. Тым не менш Царква пацвярджала сваю традыцыйную ролю ў жыцці грамадства і выказвала гатоўнасць працаваць у грамадскай сферы. Так, Памесны Сабор 1990 года канстатаваў: «На працягу тысячагадовай гісторыі Руская Праваслаўная Царква выхоўвала вернікаў у духу патрыятызму і міралюбнасці. Патрыятызм праяўляецца ў асцярожным стаўленні да гістарычнай спадчыны Айчыны, у дзейнай грамадзянскасці, якая ўключае саўдзел у радасцях і выпрабаваннях свайго народа, у дбайнай і добрасумленнай працы, у апецы аб маральным стане грамадства, у клопаце аб захаванні прыроды» (з Паслання Сабора).

На еўрапейскім Захадзе ў Сярэднявеччы не без уплыву твора блажэннага Аўгусціна «Аб горадзе Божым» склалася дактрына «двух мячоў», згодна з якой абедзве ўлады, царкоўная і дзяржаўная, адна непасрэдна, а другая апасродкавана, узыходзяць да Рымскага епіскапа. Папы былі поўнаўладнымі манархамі над часткай Італіі — Папскай вобласцю, астаткам якой з'яўляецца сучасны Ватыкан; многія епіскапы, у асаблівасці ў феадальна раздробненай Германіі, былі князямі, якія мелі дзяржаўную юрысдыкцыю на сваёй тэрыторыі, свае ўрады і войскі, якімі яны камандавалі.

Рэфармацыя не пакінула глебы для захавання дзяржаўнай улады папы і каталіцкіх епіскапаў на тэрыторыі краін, якія сталі пратэстанцкімі. У XVII-XIX стагоддзях і ў каталіцкіх краінах прававыя ўмовы змяніліся настолькі, што на практыцы Каталіцкая Царква была пазбаўлена дзяржаўнай улады. Аднак, акрамя дзяржавы Ватыкан, астатка

Похожие документы

  • Заявление Патриаршего Экзарха в связи с продолжающимся распространением коронавирусной инфекции в Республике Беларусь

  • Обращение Синода Белорусской Православной Церкви в связи с угрозой распространения коронавирусной инфекции

  • Малітва ў час пашырэння смертаноснай пошасці

  • Итоговый документ Общего собрания Минской епархии 12 декабря 2019 года

  • Заявление Общего собрания Минской епархии от 20 декабря 2018 года

Рассылка

Падпісацца на рассылку навін

Будзьце ў курсе свежых навін!

Архіў публікацый

Архіў публікацый

Вывучыце папярэднія навіны

Пры перадруку матэрыялаў спасылка
на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне або выказаць сваё меркаванне па поваду сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.

  • Беларускі Экзархат
  • Сінод
  • Навіны
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
  • Кантакты
  • Спецпраекты

Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата)
© Беларуская Праваслаўная Царква (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата) 2026

Падпісацца на рассылку

CAPTCHA

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.

CAPTCHA