Религиозная организация «Республиканское религиозное объединение «Белорусская православная церковь»
logo

Офіцыяльны партал
Беларускай Праваслаўнай Царквы

(Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата)

  • Беларускі Экзархат
    • Агульныя звесткі
    • Гісторыя
    • Патрыяршы Экзарх
    • Сінодальныя аддзелы і камісіі
    • Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі
    • Духоўныя навучальныя ўстановы
    • Епархіі
      • Бабруйская епархія
      • Барысаўская епархія
      • Брэсцкая епархія
      • Віцебская епархія
      • Гомельская епархія
      • Гродзенская епархія
      • Лідская епархія
      • Мінская епархія
      • Магілёўская епархія
      • Маладзечанская епархія
      • Навагрудская епархія
      • Пінская епархія
      • Полацкая епархія
      • Слуцкая епархія
      • Тураўская епархія
  • Сінод
    • Кіруючыя архірэі
    • Вікарныя архіерэі
    • Часопісы Сінода Беларускага Экзархата
  • Навіны
    • Усе навіны
    • Аб'явы
    • Галоўныя навіны
    • Патрыяршы Экзарх
    • Епархіі
    • Сінодальныя ўстановы
    • Царква і дзяржава
    • Царква і грамадства
    • Выдавецтвы і СМІ
    • Міжрэлігійны дыялог
    • Навука і адукацыя
    • Культура
    • Моладзевае служэнне
    • Царкоўная дабрачыннасць і сацыяльнае служэнне
    • Місіянерская і катэхізатарская дзейнасць
    • Манастырскае жыццё
    • СМІ пра Царкву
    • Навіны Рускай Праваслаўнай Царквы
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
    • Агульнацаркоўныя дакументы
    • Журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
    • Дакументы і інфармацыя па рэстаўрацыі і будаўніцтве храмаў і іншых аб'ектаў
  • Кантакты
  • Спецпраекты
  • Беларуская мова
  • Русский язык
  • Руская мова
  • Беларуская мова
  • Беларускі Экзархат
  • Сінод
  • Навіны
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
  • Кантакты
  • Спецпраекты

Мы ў сацыяльных сетках:

Беларускі Экзархат

  • Агульныя звесткі
  • Гісторыя
  • Патрыяршы Экзарх
  • Сінодальныя аддзелы і камісіі
  • Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі
  • Духоўныя навучальныя ўстановы
  • Епархіі

Мы ў сацыяльных сетках:

Сінод

  • Кіруючыя архірэі
  • Вікарныя архіерэі
  • Часопісы Сінода Беларускага Экзархата

Мы ў сацыяльных сетках:

Навіны

  • Усе навіны
  • Аб'явы
  • Галоўныя навіны
  • Патрыяршы Экзарх
  • Епархіі
  • Сінодальныя ўстановы
  • Царква і дзяржава
  • Царква і грамадства
  • Выдавецтвы і СМІ
  • Міжрэлігійны дыялог
  • Навука і адукацыя
  • Культура
  • Моладзевае служэнне
  • Царкоўная дабрачыннасць і сацыяльнае служэнне
  • Місіянерская і катэхізатарская дзейнасць
  • Манастырскае жыццё
  • СМІ пра Царкву
  • Навіны Рускай Праваслаўнай Царквы

Мы ў сацыяльных сетках:

Дакументы

  • Агульнацаркоўныя дакументы
  • Журналы Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Дакументы і інфармацыя па рэстаўрацыі і будаўніцтве храмаў і іншых аб'ектаў

Мы ў сацыяльных сетках:

  1. Главная
  2. Дакументы
  3. Выніковы дакумент Агульнага сходу Мінскай епархіі 20 снежня 2018 года

Выніковы дакумент Агульнага сходу Мінскай епархіі 20 снежня 2018 года

20 снежня 2018

Агульны сход Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і выступленні іншых удзельнікаў гэтага сходу, вызначае:

1. Напярэдадні светлага свята Ражджаства Хрыстовага і Новага году падзякаваць Госпаду Уседзяржыцелю за Яго невымоўную ласку, яўленую народу Беларусі ў 2018 годзе, за мір, спакой і дабрабыт у Айчыне нашай.

2. У год 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) падкрэсліць веліч місіянерскага і асветніцкага подзвігу гэтага дзівоснага архіпастыра і яго паплечнікаў, праца якіх садзейнічала пераадоленню духоўнага падзелу беларускага народа, усталяванню міру і згоды на Беларускай зямлі, развіццю і ўмацаванню самабытнай культуры нашага народа. Выказаць удзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам праведзеных на працягу 2018 года мерапрыемстваў, закліканых ушанаваць і ўвекавечыць памяць мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

3. Па-сыноўску дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за бацькоўскую апеку пра дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы і нястомнае навучэнне народа Божага жыццю па праўдзе Хрыстовай.

4. Выказаць асаблівую ўдзячнасць і падзяку Прадстаяцелю нашай Святой Рускай Праваслаўнай Царквы, Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, за яго Першасвяціцельскі візіт у горад Мінск, які адбыўся з 13 па 15 кастрычніка 2018 года, здзяйсненне богаслужэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы і асвячэнне храма ў гонар Усіх святых. З падзякай Госпаду адзначыць, што наведванне Беларусі Свяцейшым Патрыярхам Кірылам паслужыла ўмацаванню духоўнага адзінства праваслаўных народаў Святой Русі.

5. Выказаць сардэчную падзяку Яго Свяцейшасці і Праасвяшчэнным архіпастырам - членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы за правядзенне Свяшчэннага Сінода на Беларускай зямлі. Адзначыць, што здзейсненае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода ў Мінску яскрава сведчыць аб высокай ацэнцы Яго Свяцейшасцю значнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы і прызнанні заслуг яе шматгадовага архіпастыра — мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

6. Дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу і членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы за цвёрдае і непахіснае стаянне за чысціню канонаў і вучэнне Праваслаўнай Царквы Хрыстовай.

7. Аднагалосна падтрымаць рашэнне Свяшчэннага Сінода аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў еўхарыстычных зносінах з Канстанцінопальскай Царквой у сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату на тэрыторыі Украіны. Заклікаць клір, манахаў і набожных міран Мінскай епархіі цвёрда прытрымлівацца рашэння, прынятага Свяшчэннаначаллем нашай Царквы 15 кастрычніка 2018 года.

8. Выказаць шчырую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць узнашэнне малітваў аб брацкім народзе Украіны.

9. Працягнуць узносіць за Бажэственнай літургіяй у храмах і манастырах Мінскай епархіі малітоўныя прашэнні аб адзінстве Святога Праваслаўя, заклікаўшы духавенства і вернікаў Мінскай епархіі ўзмацніць свае малітвы аб дараванні Царкве Хрыстовай міру, аднадумства і любові.

10. Прасіць мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыняць сардэчнае віншаванне з 40-годдзем свяціцельскага служэння ў Беларусі і падзяку за шматгадовую самаадданую руплівасць у кіраванні Беларускай Праваслаўнай Царквой.

11. Па-сыноўску дзякаваць мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за працу па непасрэднаму кіраўніцтву царкоўным жыццём, рэгулярныя малітоўныя зносіны з клірам і багалюбівымі міранамі Мінскай епархіі, натхнёную пропаведзь Евангелля, пастырскую і адміністрацыйную дбайнасць у ўладкаванні епархіяльнага жыцця.

12. З задавальненнем адзначыць здзейсненае рукапалажэнне архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі. Выказаць Праасвяшчэннаму епіскапу Ігнацію малітоўнае пажаданне благадатнай дапамогі Божай у будучай архіпастырскай працы.

13. Выказаць шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за стварэнне ў нашай краіне спрыяльных умоў свабоды веравызнання, павагі да правоў вернікаў і канструктыўнае супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.

14. Выказаць глыбокую і сардэчную падзяку Кіраўніку дзяржавы за ласкавую гасціннасць, панесеныя выдаткі і праведзеную сустрэчу на вышэйшым узроўні са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, членамі Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, і Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

15. Дзякаваць архімандрыту Сергію (Брычу), кіраўніку спраў Мінскай Экзархіі, за зробленую рэканструкцыю ў Свята-Духавым саборы, за правядзенне богаслужэння і прыём Свяцейшага Патрыярха і членаў афіцыйнай дэлегацыі.

16. Дзякаваць протаіерэю Фёдару Поўнаму, настаяцелю Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, благачыннага 4-й Мінскай гарадской акругі, за паспяховае завяршэнне шматгадовай працы па будаўніцтву храма ў гонар Усіх святых горада Мінска і за прыём ганаровых гасцей.

17. Дзякаваць Слесараву Аляксандру Валер'евічу, прарэктару па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, за падрыхтоўку і правядзенне міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай памяці незабыўнага мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), і за даклад аб прычынах спынення царкоўных зносін Рускай Праваслаўнай Царквы з Канстанцінопальскім Патрыярхатам у сувязі з яго антыкананічнымі дзеяннямі на тэрыторыі Украіны.

18. Дзякаваць протаіерэю Сергію Гардуну, першаму прарэктару Інстытута тэалогіі БДУ, за даклад аб маючым адбыцца святкаванні ў 2019 годзе 180-годдзя Полацкага сабора і аб знакавай ролі ўзгадваемай падзеі ў жыцці беларускага Праваслаўя.

19. Звярнуць увагу на асаблівую значнасць юбілейнай даты надыходзячага года - 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора, які скасаваў Брэсцкую царкоўную унію і спыніў рэлігійнае супрацьстаянне ў землях Беларусі. Заклікаць духавенства, манахаў і міран да актыўнага ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання гадавіны гэтай знамянальнай падзеі, якая паклала канец шматвяковаму балючаму падзелу ў нашай Айчыне.

20. Сардэчна дзякаваць генеральнаму дырэктару ААТ «Мінатэль» Дмухоўскай Ірыне Алегаўне і калектыву, які ўзначальваецца ёю, за ветлівую гасціннасць і прадстаўленую магчымасць правядзення агульнага сходу Мінскай епархіі ў гасцініцы «Беларусь».

21. Дзякаваць аргкамітэту Агульнага сходу, сакратарыяту, рэдакцыйнай камісіі, канцылярыю і супрацоўнікам іншых служб Мінскага епархіяльнага ўпраўлення за годную падрыхтоўку і правядзенне Агульнага сходу Мінскай епархіі ў 2018 годзе.

Pravminsk.by / Church.by

Похожие документы

  • Заявление Патриаршего Экзарха в связи с продолжающимся распространением коронавирусной инфекции в Республике Беларусь

  • Обращение Синода Белорусской Православной Церкви в связи с угрозой распространения коронавирусной инфекции

  • Малітва ў час пашырэння смертаноснай пошасці

  • Итоговый документ Общего собрания Минской епархии 12 декабря 2019 года

  • Заявление Общего собрания Минской епархии от 20 декабря 2018 года

Рассылка

Падпісацца на рассылку навін

Будзьце ў курсе свежых навін!

Архіў публікацый

Архіў публікацый

Вывучыце папярэднія навіны

Пры перадруку матэрыялаў спасылка
на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне або выказаць сваё меркаванне па поваду сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.

  • Беларускі Экзархат
  • Сінод
  • Навіны
  • Фота
  • Відэа
  • Дакументы
  • Кантакты
  • Спецпраекты

Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата)
© Беларуская Праваслаўная Царква (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата) 2026

Падпісацца на рассылку

CAPTCHA

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.

CAPTCHA