Адышоў да Госпада іерэй Генадзь Буцько
На 57-м годзе жыцця пасля цяжкага захворвання, выкліканага каронавіруснай інфекцыяй, спачыў іерэй Генадзь Буцько, клірык Мінскай епархіі. Айцец Генадзь нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Прыняўшы рашэнне прысвяціць сваё жыццё Царкве Хрыстовай, у 2003 годзе быў рукапаложаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у дыяканскі, а затым у прасвітарскі сан. Нёс святарскае служэнне ў Петра-Паўлаўскім саборы сталіцы. У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей.
29 красавіка 2020
Падрабязней