У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла манаграфія «Кіеўская мітраполія і ўсходнія патрыярхі пасля Брэсцкай уніі (1596 — 1632 гг.)»
11 лістапада Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію К. А. Апановіч «Кіеўская мітраполія і ўсходнія патрыярхі пасля Брэсцкай уніі (1596 — 1632 гг.)». Кантакты прадстаўнікоў Усходніх патрыярхатаў з Кіеўскай мітраполіяй ажыццяўляліся ў унікальны перыяд, калі ўрад Рэчы Паспалітай пазбавіў Праваслаўную Царкву юрыдычнага статусу, але Праваслаўе de facto працягвала існаваць. У дадзенай працы аўтар робіць спробу выяўлення цэласнага гістарычнага зместу дадзеных кантактаў, шырока выкарыстоўваючы дакументальныя крыніцы, створаныя як дзяржаўнымі, так і царкоўнымі структурамі.
14 лістапада 2019
Падрабязней