Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

Напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

20 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
20 верасня 2019 Падрабязней
Выпушчаны памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі

Выпушчаны памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі

16 верасня Мінскай духоўнай семінарыяй па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя быў выпушчаны памятны знак, прысвечаны 30-годдзю адраджэння дзейнасці семінарыі. Памятныя знакі будуць уручацца выкладчыкам семінарыі і ўдзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных юбілею.
19 верасня 2019 Падрабязней
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў рускі пераклад кнігі італьянскага біблеіста Альберта Мэла «Ідзі і памятай. Другазаконне: прароцкае прачытанне»

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў рускі пераклад кнігі італьянскага біблеіста Альберта Мэла «Ідзі і памятай. Другазаконне: прароцкае прачытанне»

Пераклад з італьянскай выканаў прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ігумен Арсеній (Сакалоў). Арыгінал кнігі пад назвай «Ricorda e cammina» быў выпушчаны італьянскім выдавецтвам Quiqaion вясной 2019 года. Рускамоўнае выданне з'яўляецца дадаткам да біблейскага часопіса «Скрыжалі».
19 верасня 2019 Падрабязней
Архіпастыры з пяці краін прынялі ўдзел у святкаванні дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага

Архіпастыры з пяці краін прынялі ўдзел у святкаванні дня памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага

18 верасня Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць змагара святой праваслаўнай веры, стойкага абаронцу чысціні хрысціянскага веравучэння — святога прападобнамучаніка Афанасія (Філіповіча), ігумена Брэсцкага.
19 верасня 2019 Падрабязней
У Полацку малітоўна адзначылі 85-годдзе са дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучаніка Мікалая Акаловіча

У Полацку малітоўна адзначылі 85-годдзе са дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучаніка Мікалая Акаловіча

Протаіерэй Мікалай Акаловіч (1863 — 1934) больш за сорак гадоў служыў Царкве ў свяшчэнным сане. Нямала папрацаваў як місіянер і педагог. У 1931 годзе быў арыштаваны па абвінавачванню ў «антысавецкай агітацыі», памёр у зняволенні.
19 верасня 2019 Падрабязней
Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у 23-м Міжнародным кангрэсе Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс»

Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у 23-м Міжнародным кангрэсе Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс»

Арганізацыя «Рэнавабіс» на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой. З дапамогай «Рэнавабіса» былі рэалізаваны многія праекты, сярод якіх — падтрымка багаслоўскай адукацыі ў нашай краіне, набыццё літаратуры для бібліятэк Інстытута тэалогіі БДУ і духоўных школ БПЦ, арганізацыя сумесных канферэнцый і стажыровак для беларускіх студэнтаў-багасловаў.
19 верасня 2019 Падрабязней
Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і правядзе семінар для бацькоў

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і правядзе семінар для бацькоў

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Матуля» 1 кастрычніка правядуць практычны семінар «Цяжкі ўзрост. Духоўная, псіхалагічная і юрыдычная дапамога бацькам».
18 верасня 2019 Падрабязней
У БДТУ будзе праходзіць штомесячны «Час святара»

У БДТУ будзе праходзіць штомесячны «Час святара»

«Час святара» — так названы цыкл штомесячных тэматычных сустрэч, якія будуць праходзіць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з удзелам клірыка парафіі абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску святара Віктара Мельнікава.
18 верасня 2019 Падрабязней
Моладзевы рух «AGIOS» правёў музычны вечар, прысвечаны 30-годдзю Беларускага Экзархату

Моладзевы рух «AGIOS» правёў музычны вечар, прысвечаны 30-годдзю Беларускага Экзархату

13 верасня, напярэдадні царкоўнага новага году, моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска правёў святочнае тэатральна-музычнае мерапрыемства. Канцэртная праграма была прысвечана 30-годдзю ўтварэння Беларускага Экзархату.
17 верасня 2019 Падрабязней
Протаіерэй Максім Казлоў правядзе ў Інстытуце тэалогіі БДУ гутарку пра хрысціянскі подзвіг у сучасным грамадстве

Протаіерэй Максім Казлоў правядзе ў Інстытуце тэалогіі БДУ гутарку пра хрысціянскі подзвіг у сучасным грамадстве

18 верасня ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца сустрэча з прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэем Максімам Казловым. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
16 верасня 2019 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.