Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Напярэдадні свята Нараджэння Іаана Прадцечы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Іаана-Прадцечанскім храме ў горадзе Мінску

Напярэдадні свята Нараджэння Іаана Прадцечы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Іаана-Прадцечанскім храме ў горадзе Мінску

6 ліпеня, напярэдадні 3-й Нядзелі пасля Пяцідзесятніцы і свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар Нараджэння святога Іаана Прадцечы ў горадзе Мінску.
6 ліпеня 2019 Падрабязней
Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы

Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы

Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў з 1 па 4 ліпеня прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы, якая праходзіла на базе Цэнтра культуры Сэн-Тама ў Страсбургу (Францыя).
6 ліпеня 2019 Падрабязней
Жыхары Лоева ўшанавалі памяць велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы)

Жыхары Лоева ўшанавалі памяць велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы)

У маляўнічым кутку Гомельшчыны, на правым беразе Дняпра размясціўся невялікі горад Лоеў, куды штогод ужо шмат гадоў запар у дзясятую пятніцу пасля Светлага Хрыстова Уваскрасення сцякаюцца паломнікі, каб ушанаваць памяць святой велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы). Шануемы абраз гэтай угодніцы Божай захоўваецца ў мясцовым храме Святой Жыццепачатнай Троіцы. Больш за 300 гадоў таму велікамучаніца Параскева явіла сваю цудатворную ікону для абароны жыхароў Лоева ад нашэсця шведаў, і з тых часоў у горадзе склалася традыцыя асаблівага шанавання святой. Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім храме Лоева 5 ліпеня здзейсніў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
5 ліпеня 2019 Падрабязней
Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі

Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 18-21 ліпеня пройдзе традыцыйны штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна, арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі. Рэгістрацыя на ўдзел у злёце завяршаецца 15 ліпеня.
5 ліпеня 2019 Падрабязней
У Мінску пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да асвячэння першага ў Беларусі храма ў гонар святога ўрача-страстацерпца Яўгенія Боткіна

У Мінску пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да асвячэння першага ў Беларусі храма ў гонар святога ўрача-страстацерпца Яўгенія Боткіна

8 ліпеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, БПЦ і беларускіх гісторыкаў. 12 ліпеня ў канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Чучалін. Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
4 ліпеня 2019 Падрабязней
Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі

Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі

3 ліпеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.
4 ліпеня 2019 Падрабязней
Мітрапаліт Павел наведаў парад войскаў Мінскага гарнізона з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Мітрапаліт Павел наведаў парад войскаў Мінскага гарнізона з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня, У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля стэлы «Мінск-горад-герой» прайшоў парад войскаў Мінскага гарнізона. Парад прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.
4 ліпеня 2019 Падрабязней
Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Баранцавым моры

Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Баранцавым моры

«Трагедыя забрала жыцці чатырнаццаці афіцэраў-падводнікаў. Молімся аб загінуўшых і просім Госпада ўпакоіць душы іх у Царстве Нябесным» — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Мезенцава.
3 ліпеня 2019 Падрабязней
З 30 ліпеня па 1 жніўня адбудзецца моладзевы экалагічны злёт Гродзенскай епархіі

З 30 ліпеня па 1 жніўня адбудзецца моладзевы экалагічны злёт Гродзенскай епархіі

З 30 ліпеня па 1 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва (Гродзенская епархія) адбудзецца XII экалагічны злёт «Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё».
3 ліпеня 2019 Падрабязней
Архіепіскап Полацкі Феадосій наведаў папраўчую калонію ў Глыбокім

Архіепіскап Полацкі Феадосій наведаў папраўчую калонію ў Глыбокім

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў выпраўленчую ўстанову «Папраўчая калонія асаблівага рэжыму № 13 горада Глыбокае» ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
3 ліпеня 2019 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.