Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
У дзень памяці апостала Іаана Багаслова мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

У дзень памяці апостала Іаана Багаслова мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

21 мая, у дзень памяці апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Яраслава Грыбко ў іерэя.
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці

Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці

20 мая, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора і святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
У Нядзелю 7-ю пасля Пасхі мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

У Нядзелю 7-ю пасля Пасхі мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

20 мая, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора, свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
У Мінск з Нью-Ёрка будзе прынесена правіца прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы [АБНОЎЛЕНА]

У Мінск з Нью-Ёрка будзе прынесена правіца прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы [АБНОЎЛЕНА]

19 мая ў Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка будзе прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг будзе знаходзіцца да 22 мая.
Выйшаў чарговы нумар часопіса «Врата Небесные»

Выйшаў чарговы нумар часопіса «Врата Небесные»

Чаму евангеліста Іаана Багаслова ў царкоўнай традыцыі называюць апосталам любові? За якія заслугі сястры міласэрнасці Рыме Івановай была ўручана самая ганаровая ўзнагарода рускай арміі — ордэн святога Георгія 4-й ступені? Навошта выходзіць з зоны камфорту і нешта мяняць у звыклым жыцці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у чарговым нумары часопіса.
Напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

Напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

Перад пачаткам богаслужэння ў Свята-Духавым саборы адбылася ўрачыстая сустрэча каўчэга з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. Святыя мошчы прынесены ў горад Мінск з Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка.
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ва Усіхсвяцкі прыход горада Мінска

Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ва Усіхсвяцкі прыход горада Мінска

Мітрапаліт Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў храме праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» і ўзначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Непераможны Адмірал: праведны воін Фёдар Ушакоў» у храме-помніку ў гонар Усіх святых.
У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута

У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута

З 25 па 30 чэрвеня на базе Мінскай духоўнай семінарыі будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута. Колькасць месцаў абмежавана. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня.
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча амэрыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі

У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча амэрыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі

20 мая ў 13:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі амерыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі.
У Бабруйску праходзіць VII Міжнародны фестываль «Шчасце ў дзецях»

У Бабруйску праходзіць VII Міжнародны фестываль «Шчасце ў дзецях»

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Бабруйская епархія, Бабруйскі гарвыканкам, сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы». Суарганізатарам фестывалю з'яўляецца ГА «Беларускі саюз жанчын».

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.