Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

28 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
29 чэрвеня 2017 Падрабязней
У Мінскай духоўнай семінарыі адкрываецца іканапіснае аддзяленне

У Мінскай духоўнай семінарыі адкрываецца іканапіснае аддзяленне

Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор на іканапіснае аддзяленне, якое пачынае сваю работу з пачатку 2017/2018 навучальнага года. Дакументы абітурыентаў прымаюцца з 26 чэрвеня па 11 жніўня.
29 чэрвеня 2017 Падрабязней
Адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

Адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

28 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
28 чэрвеня 2017 Падрабязней
Адышоў да Госпада старэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Іван Навумавіч Цырульнік

Адышоў да Госпада старэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Іван Навумавіч Цырульнік

На 94-м годзе жыцця памёр Іван Навумавіч Цырульнік — найстарэйшы супрацоўнік Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Адышоў да Госпада нястомны працаўнік, які ўнёс вялікі ўклад у справу адраджэння царкоўнага жыцця на Белай Русі.
28 чэрвеня 2017 Падрабязней
Акцыя «Ад Святыні да Святыні — 2017» пройдзе ў беларускай сталіцы

Акцыя «Ад Святыні да Святыні — 2017» пройдзе ў беларускай сталіцы

Пятую гадавіну прыбыцця са Святой Гары Афон спісу цудатворнай іконы Божай Маці «Усецарыца» адзначаць у аднайменным прыходзе Мінска. Да правядзення акцыі далучыліся Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ, Беларуская асацыяцыя ўрачоў, беларускія хоспісы і аддзяленні сястрынскага догляду, добраахвотніцкія арганізацыі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.
28 чэрвеня 2017 Падрабязней
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі

У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі

27 чэрвеня на пасяджэнні савета па абароне кандыдацкіх дысертацый Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата багаслоўя іерадыякана Аўраама (Гулевіча) на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы».
28 чэрвеня 2017 Падрабязней
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2017 года

Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2017 года

Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на ліпень 2017 года.
28 чэрвеня 2017 Падрабязней
Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

27 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае ў гэтым годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
27 чэрвеня 2017 Падрабязней
Другакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напісалі ў якасці курсавых работ іконы

Другакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напісалі ў якасці курсавых работ іконы

26 чэрвеня група студэнтаў на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва дацэнтам Юрыем Каралевічам перадала іконы ў дар прыходу Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны. Усяго ў храм было перададзена 12 абразоў.
27 чэрвеня 2017 Падрабязней
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона магістарскіх дысертацый

У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона магістарскіх дысертацый

Па выніках абароны ступені магістра багаслоўя ўдастоены 17 чалавек (кафедра біблеістыкі і багаслоўя — 7 чалавек, кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін — 4 чалавекі, кафедра апалагетыкі — 6 чалавек).
27 чэрвеня 2017 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.