27 чэрвеня 2017 года на пасяджэнні савета па абароне кандыдацкіх дысертацый Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата багаслоўя іерадыякана Аўраама (Гулевіча) на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы».
У выніку тайнага галасавання было прынята рашэнне аб прысуджэнні іерадыякану Аўрааму (Гулевічу) вучонай ступені кандыдата багаслоўя.
Праца была выканана на кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі. Навуковы кіраўнік: протаіерэй Аляксандр Раманчук, кандыдат багаслоўя, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі. Афіцыйнымі апанентамі з'яўляліся: іерэй Аляксандр Палхоўскі, кандыдат багаслоўя, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры багаслоўя Мінскай духоўнай семінарыі; протаіерэй Дзімітрый Савіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі. Апаніруючай арганізацыяй з'яўлялася ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага універсітэта».