Усе навіны

Анонсы

У Беларусі стартаваў Рэспубліканскі культурна-асветніцкі конкурс «Здаровае слова»

Падрабязней

Працягваецца прыём заявак на конкурс сярод выпускных кваліфікацыйных работ магістраў і бакалаўраў вышэйшых духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Падрабязней
Апублікаваны папярэдні графік рэгіянальнага этапу ХХХ Калядных чытанняў

Апублікаваны папярэдні графік рэгіянальнага этапу ХХХ Калядных чытанняў

На сайце Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў апублікаваны папярэдні графік рэгіянальнага этапу XXX Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў з указаннем дат правядзення рэгіянальнага этапу ў епархіях, а таксама дат і месцаў правядзення пленарнага пасяджэння.
19 жніўня 2021 Падрабязней
Да свята Праабражэння Гасподняга вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай мноствам фларыстычных кампазіцый

Да свята Праабражэння Гасподняга вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай мноствам фларыстычных кампазіцый

Упрыгожванне магілкі святой стала ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Паломнікі прыязджаюць папрацаваць на могілках за некалькі дзён да свята і прывозяць расліны з розных куткоў Беларусі. Для дэкору акрамя кветак і каласоў ў гэты раз выкарыстоўваліся ягады, садавіна і гарбузы. Рукатворная прыгажосць, створаная да свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячорка.
19 жніўня 2021 Падрабязней
Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска

Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска

19 жніўня 2021 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
19 жніўня 2021 Падрабязней
У Гродзенскай вобласці адбылася серыя практычных семінараў па рэалізацыі новай стратэгіі ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

У Гродзенскай вобласці адбылася серыя практычных семінараў па рэалізацыі новай стратэгіі ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны правёў шэраг семінараў «Новыя падыходы ў супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой» у Лідскай і Навагрудскай епархіях.
19 жніўня 2021 Падрабязней
Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя

Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя

18 жніўня 2021 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
18 жніўня 2021 Падрабязней
У Лідскай епархіі адбылася рэгіянальная нарада па пытаннях узаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і свецкіх устаноў адукацыі

У Лідскай епархіі адбылася рэгіянальная нарада па пытаннях узаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і свецкіх устаноў адукацыі

Для ўдзелу ў мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з усіх пяці раёнаў Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца на кананічнай тэрыторыі Лідскай епархіі.
18 жніўня 2021 Падрабязней
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады

Свае подпісы пад дакументам паставілі правячыя архіерэі — архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка.
18 жніўня 2021 Падрабязней
У Гомельскай вобласці стартаваў праект «Сэрцабіцце чалавека», накіраваны на захаванне жыццяў ненароджаных немаўлят

У Гомельскай вобласці стартаваў праект «Сэрцабіцце чалавека», накіраваны на захаванне жыццяў ненароджаных немаўлят

У рамках праекта жанчынам, якія маюць намер зрабіць аборт, будуць прапаноўваць правесці ультрагукавое даследаванне, каб убачыць на маніторы малыша і пачуць яго сэрцабіцце. Праект ахоплівае ўсе арганізацыі аховы здароўя Гомельшчыны, якія аказваюць спецыялізаваную меддапамогу. Ініцыятары ідэі — галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Гомельскае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета».
18 жніўня 2021 Падрабязней

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.