Анонсы

Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2019/2020 навучальны год

Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2019/2020 навучальны год

Дакументы прымаюцца ў перыяд з 1 па 11 ліпеня ў Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, вучэбна-метадычны аддзел. Экзамены праводзяцца з 15 па 18 ліпеня. Пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2019/2020 навучальны год

Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2019/2020 навучальны год

Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2019/2020 навучальны год на багаслоўска-пастырскае, рэгенцкае, іканапіснае і завочнае аддзяленні. Дакументы прымаюцца з 1 ліпеня па 9 жніўня 2019 года.
30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

30-31 мая ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Рэгістрацыя для ўдзелу ў форуме працягнецца да 5 мая ўключна.
У беларускай сталіцы ўрачыста адзначаць дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла

У беларускай сталіцы ўрачыста адзначаць дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла

24 мая ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пройдуць урачыстасці ў гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і Дня славянскага пісьменства і культуры. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Мінская духоўная акадэмія запрашае да ўдзелу ў Трэціх чытаннях памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852)

Мінская духоўная акадэмія запрашае да ўдзелу ў Трэціх чытаннях памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852)

13 чэрвеня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «III Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Прыём заявак на ўдзел да 10 чэрвеня.
У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць Чытанні памяці свяшчэннамучаніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага)

У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць Чытанні памяці свяшчэннамучаніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага)

У рамках мерапрыемства адбудуцца выступленні царкоўных і свецкіх даследчыкаў, накіраваныя на асэнсаванняе трагічнай гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі.
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча з вядомым праваслаўным пісьменнікам Таццянай Шыпошынай

У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча з вядомым праваслаўным пісьменнікам Таццянай Шыпошынай

Таццяна Шыпошына смела бярэцца за няпростыя тэмы, звязаныя з нядаўняй гісторыяй ганенняў за веру, за праблемныя сюжэты. Але гэта кнігі пра ўзыходжанне да святла. Большасць твораў аўтара адрасаваныя маладым чытачам. Сустрэча пройдзе 15 мая ў 19:30.
20-годдзе газеты «Воскресение» адзначаць у Мінску

20-годдзе газеты «Воскресение» адзначаць у Мінску

16 мая а 19:00 на базе Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе ўрачысты вечар, прысвечаны 20-годдзю газеты «Воскресение». Павіншаваць калектыў газеты з юбілейнай датай можа любы жадаючы. Уваход на мерапрыемства вольны.
На базе Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе круглы стол, прысвечаны дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі

На базе Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе круглы стол, прысвечаны дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі

13 мая Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» ініцыіруюць правядзенне круглага стала «Шляхі ўмацавання сямейных каштоўнасцяў у мэтах паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Зваротная сувязь

Шаноўныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі па поваду сайта або артыкулаў.