З благаславення протаіерэя Іаана Задарожына, старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ, рабяты дапамаглі ўборкай тэрыторыі вакол храма.
Пасля ўборкі адбылася сустрэча валанцёраў атрада «Добрае Сэрца» ГА «БРСМ» за салодкім сталом з епіскапам Лідскім і Смаргонскім Парфірвем, протаіерэем Іаанам Задарожыным і іерэем Арцеміем Папко, дзе моладзь змагла задаць пытанні, якія яе цікавяць, аб веры і сувязі сучаснай моладзі з царквой.
У завяршэнне сустрэчы ўладыка Парфірый уручыў дзецям кнігі прафесара А. І. Осіпава.