Дэлегацыя кіраўнікоў устаноў адукацыі Партызанскага раёна горада Мінска наведала прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша».
У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна, дырэктары школ і гімназій, загадчыкі дзіцячых садоў, кіраўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дырэктары цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Узначаліла групу начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Людміла Анатольеўна Філіповіч.
Настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі пазнаёміў гасцей з гісторыяй стварэння абшчыны ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», правёў экскурсію па храме, пазнаёміў усіх прысутных з рознабаковай дзейнасцю і сацыяльнай працай парафіі. Дырэктар нядзельнай школы Марына Аляксандраўна Пясецкая распавяла аб працы па духоўна-маральнаму выхаванню і развіццю творчых здольнасцяў падрастаючага пакалення.
Сустрэча завяршылася абмеркаваннем магчымасцяў больш цеснага супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі раёна з прыходам іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша». Напрыканцы протаіерэй Дыянісій адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі гасцей.