16 сакавіка 2017 года Гродзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр Нараджэння Прасвятой Багародзіцы наведалі кіраўнікі мытных службаў Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана і Арменіі, якія прыбылі на міждзяржаўную нараду ЕўрАзЭС, якая ў гэтым годзе праходзіла ў Гродне.

Настаяцельніца манастыра ігумення Гаўрыіла (Глухава) вітала высокіх гасцей і распавяла пра гісторыю манастыра, пачынаючы з XII стагоддзя.

Затым госці працягнулі дружалюбную гутарку ў ігуменскіх пакоях за кубкам чаю.

Church.by