Ігумення Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы Гаўрыіла (Глухава) адзначана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за значны ўклад у выхаванне высокай духоўнасці і культуры ў жыхароў Гродзеншчыны, умацаванне канфесійнай і грамадзянскай згоды ў грамадстве. Грамату матушцы Гаўрыіле ўручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, паведамляе БелТА.
12 чэрвеня гэтага года ігумення Гаўрыіла адзначыла сваё 60-годдзе. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, юбілейную дату матухна сустрэла ў Бары (Італія), ля мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Бажэственную літургію 12 чэрвеня ў крыпце базылікі, дзе спачываюць ацаляючыя мошчы свяціцеля Мікалая, здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Архіпастыру саслужылі: настаяцель Патрыяршага Падвор'я ў горадзе Бары протаіерэй Вячаслаў Бачын, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч і паломнікі ў свяшчэнным сане, гаворыцца на сайце Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
Па сканчэнні Літургіі быў здзейснены падзячны малебен, адслужаны акафіст свяціцелю Мікалаю. У гэты ж дзень адзначалася гадавіна смерці незабыўнай схіігуменні Гаўрыілы (Рысіцкай; †12.06.1976), папярэдніцы ігуменні Гаўрыілы (Глухавай). Таму ў гэты ж дзень была адслужаная памінальная ліція.
Па загадзе сваіх сэрцаў і ў знак любові да матушкі ігуменні ў Бары прыляцелі пеўчыя моладзевага хору Гродзенскай абіцелі, якія спявалі за Літургіяй ля мошчаў вялікага угодніка Божага.