14 красавіка 2021 года Успенскі Жыровіцкі манастыр наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.
Госця сустрэлі намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і памочнік намесніка протаіерэй Дзімітрый Сёмуха.
У рамках рабочага візіту міністр азнаёміўся з праведзенымі работамі па рэканструкцыі манастыра да юбілейных урачыстасцяў у 2020 годзе і працай, якая вядзецца ў цяперашні час у абіцелі, а таксама абмеркаваў з намеснікам перспектывы далейшага супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Жыровіцкай абіцелі.