12 верасня 2019 года Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.

Госця сустрэў рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), які правёў экскурсію па комплексе Духоўна-адукацыйнага цэнтра, Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, распавёў пра адукацыйную, навукова-даследчую работу і выдавецкую дзейнасць духоўнай школы, супрацоўніцтва акадэміі з Інстытутам тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Валер'евіч Слесараў і загадчык кафедры апалагетыкі Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч.

У ходзе размовы абмяркоўваліся праблемы развіцця сучаснай свецкай і царкоўнай адукацыі, пытанні ўзаемадзеяння ўніверсітэта і акадэміі.

МінДА / Church.by