7 снежня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў наведаў крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Беларусі, дзе сустрэўся з кіраўніком факультэта палкоўнікам Алегам Міхайлавічам Савасцеем.

У ходзе рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння на 2018 год.

У завяршэнне сустрэчы ад Сінадальнага аддзела ў дар для бібліятэкі факультэта быў перададзены збор выданняў па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы і іншая літаратура, звязаная з апісаннем прававых узаемаадносін у структуры Цэркваў.

Church.by