Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы.
Ваша Свяцейшаства,
Паважаныя ўдзельнікі Архіерэйскага Сабора,
Сардэчна вітаю вас у сувязі з пачаткам работы Архіерэйскага Сабора.
Цяперашні сход архіпастыраў асабліва сімвалічны, паколькі праходзіць у дні стагоддзя з пачатку Вялікага Памеснага Сабора Расійскай Царквы і аднаўлення Патрыяршаства.
Руская Праваслаўная Царква прайшла няпросты гістарычны шлях, на працягу стагоддзяў заставалася захавальніцай высокіх духоўных і маральных ідэалаў, прапаведавала справядлівасць, любоў, мір і стваральную працу. І сёння яна карыстаецца нязменным аўтарытэтам, з'яўляючыся асновай яднання і згуртаванасці грамадства.
Перакананы, што намаганні Архіерэйскага Сабора будуць значнымі і плённымі, а прынятыя рашэнні паслужаць добрай справе духоўнага ўдасканалення брацкіх народаў.
Шчыра жадаю Вам, Ваша Свяцейшаства, усім удзельнікам высокага сходу моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка