16 студзеня 2017 года адбылася сустрэча архіерэяў Мінскай мітраполіі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Барысавічам Шапірам.
Удзел у сустрэчы прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.
Архіпастыры і губернатар Мінскай вобласці абмяняліся сардэчнымі віншаваннямі са святам Ражджаства Хрыстовага, Навалеццем і абмеркавалі бягучыя пытанні царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння ў межах сталічнага рэгіёну.