Яго Правасхадзіцельству Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Ваша Правасхадзіцельства, глыбокашаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

Ад імя Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы дзякую вам за цёплыя словы прывітання і добрыя пажаданні з нагоды пачатку працы гэтага вышэйшага органа царкоўнага кіравання.

Стагоддзе, якое мінула з дзён памятнага Усерасійскага Памеснага Сабора 1917-1918 гг., з усёй пераканаўчасцю паказала згубнасць варожасці і грамадскіх падзелаў. Сёння Царква Хрыстова ажыццяўляе сваю выратавальную місію ў новых гістарычных умовах, захоўваючы непахісную вернасць Госпаду і Яго ўстанаўленням, застаючыся стаўпом і ўмацаваннем ісціны (1 Цім. 3: 15).

Удзячны Вам за ўвагу да служэння і надзённых патрэб Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы. Упэўнены: канструктыўнае супрацоўніцтва Царквы, дзяржаўных уладаў і ўсіх добранамерных грамадскіх сіл спрыяе дасягненню згоды па актуальных праблемах сучаснасці.

Прыміце пажаданні моцнага здароўя, душэўнага міру і шчодрай дапамогі Божай у Вашай адказнай працы.

З глыбокай павагай

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Патрыярхія.ru / Church.by