27 кастрычніка ў 3-й спартыўнай школе горада Слоніма прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў гонар 700-годдзя Навагрудскай епархіі.

Клірык Свята-Троіцкага сабора іерэй Яўген Казук уручыў пераможцам памятныя граматы і медалі.

Усяго ў розных намінацыях 16 школьнікаў падняліся на вышэйшую ступень п'едэстала.

Святар адзначыў, што цела — ёмішча душы, і хрысціянства не адвяргае цялесных практыкаванняў, а лічыць іх значнымі для чалавека.

Навагрудская епархія / Church.by