У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася гутарка на тэму «Прафілактыка эмацыянальнага выгарання». Сустрэча была праведзена загадчыкам аддзялення памежных станаў Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, старшынёй камісіі па ахове здароўя Віцебскай епархіі іерэем Ігарам Носікавым і кіраўніком Дыяканічнага цэнтра епархіі Інай Уладзіміраўнай Касцюковіч.
Мерапрыемства было праведзена ў рамках плана супрацоўніцтва ветэрынарнай Акадэміі з Віцебскай епархіяй. На сустрэчы прысутнічалі намеснікі дэканаў, куратары груп і выхавальнікі.