З 6 жніўня ў благачынніцкіх цэнтрах Навагрудскай епархіі праходзіць акцыя, арганізаваная сумесна з супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў Навагрудка, Карэлічаў і Дзятлава.
У праграме акцыі — гутаркі з моладдзю, разнапланавыя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы для розных катэгорый насельніцтва, накіраваныя на барацьбу з грахом дзетазабойства.