12 сакавіка 2021 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў асвячэнне малітоўнага пакоя ў Салтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі благачынны Магілёўскага раёна протаіерэй Мікалай Астапчук і настаяцель храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля іерэй Аляксій Шмялёў.
Малітоўны пакой быў падрыхтаваны намаганнямі насельнікаў інтэрната. Пасля асвячэння архіепіскап Сафроній пагутарыў з дырэктарам Лідзіяй Церашковай, персаналам і насельнікамі інтэрната.
