12 лістапада 2021 года ў Беларуска-Расійскім універсітэце адбыліся ўрачыстасці ў гонар 60-годдзя ВНУ, удзел у якіх прыняў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ён павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў з юбілейнай датай і ў благаславенне на добрыя пачынанні паднёс рэктару і ўсяму педагагічнаму калектыву абраз святога апекуна зямлі Магілёўскай свяціцеля Георгія (Каніскага).
Фота: Афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкама