17 красавіка 2021 года пад скляпеннямі Мінскага саборнага храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» чатыры харавыя калектывы Беларусі выканалі спевы Вялікага посту.
Канцэрт адбыўся па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і быў арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі, Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.
Творы выконвалі Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы (галоўны дырыжор Вольга Янум); Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай; мітрапалічы хор Мінскага кафедральнага Свята-Духава сабора (мастацкі кіраўнік і рэгент Віталь Сабалеўскі), дзіцячы хор Свята-Лізавецінскага манастыра пад кіраваннем рэгента матушкі Марыі Бахвалавай. Прагучалі паставыя спевы П. Часнакова, М. Галаванава, А. Нікольскага, А. Грачанінава, В. Каліннікава, Г. Свірыдава.
У новым саборы «Усіх тужлівых Радасць» канцэрт духоўных песнапенняў прайшоў упершыню. У будучыні такія вялікапосныя сустрэчы плануецца праводзіць штогод.