Чарговую дабрачынную акцыю правёў прыход храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна.

Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, а таксама да Дня бацькоў, які адзначаецца ў Беларусі з 2013 года.

Клірыкі прыхода на чале з настаяцелем протаіерэем Андрэем Круцялёвым наведалі сем'і, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзецям былі ўручаны падарункі. У адрас дзяцей і бацькоў прагучалі цёплыя словы віншаванняў і духоўнай падтрымкі.

Church.by