Па выніках 2025 года прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» прысуджана калектыву Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату). Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 снежня 2025 года.
Высокае грамадскае прызнанне калектыў Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню атрымаў за развіццё новых напрамкаў сацыяльнага служэння Царкве і вялікі ўклад у справу пастырскай апекі.
***
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» заснавана ў 1997 годзе па ініцыятыве Беларускай Праваслаўнай Царквы. Штогод яна прысуджаецца за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
На суісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, святары, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,