Мінскае духоўнае вучылішча запрашае ўсіх жадаючых навучыцца чытаць, спяваць на богаслужэнні, кіраваць царкоўным хорам, асвоіць мастацтва царкоўнага звону, атрымаць глыбокія веды аб Праваслаўі.

На рэгенцка-пеўчым аддзяленні можна атрымаць спецыяльнасці рэгента, псаломшчыка, пеўчага, чытальніка, устаўшчыка. Форма навучання: дзённая, вячэрняя, завочная.

_DSC0267.jpg

На аддзяленні катэхізатараў спецыяльнасці — катэхізатар, выкладчык нядзельнай школы, экскурсавод. Форма навучання: вячэрняя.

На аддзяленні званароў рыхтуюць царкоўных званароў. Форма навучання: вячэрняя.

Тэрміны навучання:

  • Рэгенцка-пеўчае аддзяленне: 2-3 гады. Дзённая форма навучання бясплатная, навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем і стыпендыяй, іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат.
  • Аддзяленне катэхізатараў: 1-3 гады.
  • Аддзяленне званароў: 6 месяцаў.

Падрабязная інфармацыя для тых, хто паступае размешчана на сайце mindu.by. 

Адрас вучылішча: г. Мінск, вуліца Прытыцкага, 65, прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».

Church.by