30 студзеня Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт наведаў храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску, дзе развітаўся з новаспачылым народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам.

Адпяванне спевака, які памёр у ноч з 27 на 28 студзеня, адбылося ў 9 гадзін пасля Бажэственнай літургіі.

На адпяванні народнага артыста прысутнічалі сваякі, калегі, мноства простых беларусаў, а таксама іерархі і святары Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Church.by