Па благаславенню настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэя Фёдара Поўнага моладзевы рух «Agios» правёў акцыю памяці «СпасіБОГ за Перамогу».

Акцыя праходзіла з 20 красавіка па 9 мая ў знак падзякі воінам, працаўнікам тылу, а таксама ўсім, хто ўнёс уклад у Вялікую Перамогу, і была цесна звязана з іншай акцыяй — «У славу агульнай Перамогі». 

У акцыі была шырокая геаграфія ўдзельнікаў: адгукнуліся Мінск, Брэст, Кобрын, Гомель, Гродна, а таксама Масква, Санкт-Пецярбург, Чалябінск, Смаленск, Калінінград, Кіеў, Адэса. Маладыя людзі падзяліліся інфармацыяй пра сваіх блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Звязаўшыся з кожным з удзельнікаў акцыі, кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук падзякаваў за ўдзел і запрасіў наведаць крыпту і музей храма-помніка ў гонар Усіх святых. А 9 мая ў крыпце храма-помніка па ўсіх загінуўшых воінах, чые імёны прагучалі падчас акцыі, была адслужана паніхіда.

Акцыя паказала, што моладзь ведае: гэтая Перамога дасталася коштам многіх мільёнаў чалавечых жыццяў. Большай любові ні ў кога няма, як тая, калі хто душу сваю паложыць за сяброў сваіх (Ін. 15:13).

Hramvs.by / Church.by