8 красавіка 2017 года сотні байкераў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў Салігорску, каб ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыць «Мотасезон-2017».

Клірык прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова іерэй Сергій Чуковіч узнёс малітву аб матацыклістах, здзейсніў асвячэнне тэхнікі і падаў байкерам благаславенне.

На пляцоўцы каля ГУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця сезона. Тут разгарнулася выстаўка мотатэхнікі, якая выклікала актыўную цікавасць у гараджан. Матацыклістаў віталі галоўны спецыяліст сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага райвыканкама Крысціна Касачык і старшы інспектар ДПС ДАІ Барыс Луцэвіч, пажадаўшы матацыклістам роўнай язды, а таксама падзякаваўшы байкерам за цеснае супрацоўніцтва і ўдзел у розных раённых мерапрыемствах.

Soligorsk-news.by / Слуцкая епархія / Church.by