Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы праводзіць конкурс метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай асветы і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці».

Конкурс прызначаны для педагогаў нядзельных школ, метадыстаў, адміністратараў, катэхізатараў і іншых адказных за парафіяльную асвету, і праводзіцца з мэтай выяўлення і распаўсюджвання лепшага вопыту рэлігійнай асветы і духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 лістапада 2021 года.

Умовы ўдзелу ў конкурсе размешчаны на сайце Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ.

Фота: tatmitropolia.ru oroik.by/Church.by