Ужо другі тыдзень у горадзе Навагрудку сястрыцтва ў гонар апостала Іаана Багаслова праводзіць епархіяльную акцыю «Збярэм дзіця ў школу».

У гарадскім гандлёвым цэнтры і іконнай лаўцы сястрыцтва ўстаноўлены спецыяльныя скрыні і каляскі для збору школьных прылад і ахвяраванняў для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў. Работу па зборы школьных прылад вядуць валанцёры.

Навагрудская епархія / Church.by